Тонеж
вёска ў Тонескім сельсавеце Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́неж[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 9 км на паўднёвы захад ад шашы Р128, за 46 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 36 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. Тонеж уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Тонескага сельсавету, у складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства «Іванава Слабада».
Remove ads
Гісторыя
Тонеж вядомы з 1622 году як сяло. У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.
3 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.
У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску, загубіўшы 262 жыхароў. Ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мэмарыяльным комплексе Хатынь.
Насельніцтва
- 1838 год — 37 двароў, 300 жыхароў
- 1886 год — 57 двароў, 400 жыхароў
- 1909 год — 177 двароў, каля 1060 жыхароў
- 1917 год — 215 двароў, 1269 жыхароў
- 1923 год — 1300 жыхароў
- 1940 год — 375 двароў, 1350 жыхароў
- 1998 год — 394 двары, 904 жыхары
- 1999 год — 829 жыхароў
- 2000 год — 377 двароў, 800 жыхароў
- 2010 год — 566 жыхароў
Інфраструктура
Лясьніцтва, лесапільня, мэханічныя майстэрні. Сярэдняя школа, філія Лельчыцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, лякарня, аптэка, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, некалькі крамаў.
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У 1944 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
- Магіла ахвяр фашызму. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
- Помнік землякам. У 1967 годзе пастаўлены помнік.
Страчаная спадчына
- Уніяцкая царква
Культура
У Тонежы захоўваецца абрад гуканьня вясны «Чырачка»[2].
Вядомыя выхадцы
Радзіма братоў — навукоўцаў М. П. Дрынеўскага, У. П. Дрынеўскага і беларускага харавога дырыгента М. П. Дрынеўскага.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads