Тупічэўскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манастыр Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Амсьціславе. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне места, у прадмесьці Тупічэўшчыне. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У 1930-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Тупічэўскі манастыр | |
![]() Тупічэўскі манастыр, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′16″ пн. ш. 31°44′40″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Магілёўская |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадваньне | 1641 |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1918 |
Тупічэўскі манастыр на мапе Беларусі ![]() ![]() Тупічэўскі манастыр | |
![]() |
Комплекс Амсьціслаўскага Тупічэўскага манастыра складаўся з Духаўскай, Мікольскай, Увядзенскай і Прачысьценскай цэркваў, жылых і гаспадарчых пабудоваў. Да нашага часу захаваліся падмуркі, фрагмэнты агароджы, брамаў і капліцаў. Частку тэрыторыі манастыра займаюць будынкі маслазавода.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1641 годзе каля Амсьціслава, ва ўрочышчы Тупічэўшчыне, браты Маскевічы заснавалі мужчынскі манастыр. 1 кастрычніка 1645 году адбылося асьвячэньне драўлянай царквы Зыходжаньня Сьвятога Духа. У манастыры захоўваўся цудоўны абраз Тупічэўскай Маці Божай.
Манастыр падтрымлівалі маскоўскія гаспадары — Пётар I і Ганна Іванаўна далі яму ахоўныя граматы. У 1724 годзе Ўрадавы сынод Расейскай імпэрыі дазволіў манастыру зьбіраць ахвяраваньні ў Маскоўскай дзяржаве. У 1771 годзе згарэла брацкая Прачысьценская царква, замест якой таго ж году збудавалі царкву Ўвядзеньня Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр не зьмяніў свайго статусу, аднак ў 1842 годзе яго прыпісалі да Амсьціслаўскага Мікольскага манастыра. У 1877 годзе манахаў перавялі ў будынкі былога кляштару кармэлітаў у Бялынічах.

У 1886 годзе манастыр аднавілі ў старых будынках як жаночы і прыпісалі да Мазалаўскага манастыра, у 1903 годзе ён зноў стаў самастойным. У 1891—1895 гадох збудавалі мураваную Прачысьценскую царкву. У 1898 годзе Ўвядзенскую царкву перабудавалі. У канцы XIX ст. пры манастыры дзеяла расейская царкоўнапрыходзкая школа, шпіталь і амбуляторыя.
Найноўшы час
У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр. У 1930-я гады будынкі зруйнавалі[1].
У 1959 годзе на тэрыторыі манастыра збудавалі маслазавод.
Remove ads
Архітэктура
Царква Зыходжаньня Сьвятога Духа — крыжова-купальны храм (25×25 м) на каменным падмурку, абнесены паўзакрытай абходнай галерэяй на слупах. Вальмавыя дахі канцоў крыжа і сьветлавы барабан над сяродкрыжжам завяршаліся купаламі-банямі. Спачатку мела гонтавы гонтавы дах, з канца XIX ст. — бляшаны. Унутры царкву ўпрыгожвала размалёўка дрэвам на біблейскія і эвангельскія сюжэты (73 кампазыцыі): у цэнтральным аб’ёме кампазыцыі «Раство Багародзіцы», «Увядзеньне ў храм», «Заручыны Марыі», «Прачыстая», «Нараджэньне Хрыста» і інш., у алтары — «Тайная вячэра», у бабінцы — сцэны з старога запавету і мук розных сьвятых. Галоўны і бакавы іканастасы аздабляла дэкаратыўная разьба і пазалота.
Царква Сьвятога Мікалая — драўляны будынак (9×8 м) на другім ярусе надбрамнай званіцы.
Царква Ўвядзеньня Багародзіцы — драўляны на каменным падмурку, прастакутны ў пляне (каля 12×7 м) купальны будынак. У канцы XIX ст. царкву падоўжылі да 22 м, абклалі цэглай і накрылі бляхай. Унутры царква мела атынкаваныя сьцены, ўпрыгожаныя арнамэнтам і размалёўкай на рэлігійныя сюжэты.
Царква Прачыстай Багародзіцы — мураваны крыжова-купальны храм з званіцай над бабінцам, завершаны купалам на сьветлавым барабане. У інтэр’еры знаходзіліся 4-ярусны з пазалотай і 3-ярусны іканастасы[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1880—1899 гг.
- 1880—1899 гг.
- 1911 г.
- 1911 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1895 г.
- 1906 г.
- 1907 г.
- 1907 г.
- 1909 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- 1941—1944 гг.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads