Уладзімер Сянько

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Лявонавіч Сянько (нар. 5 жніўня 1946 году ў Вішкавічах, цяпер Віцебская вобласьць) — беларускі палітык і дыплямат.

Хуткія факты Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...

У 1973 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін[2]. З 1991 году да 15 ліпеня 1992 году быў намесьнікам Міністра замежных справаў[3]. 3 чэрвеня 1992 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Польшчы[4], адстаўлены 25 сакавіка 1994 году й адначасова прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі[5]. 8 чэрвеня 1994 году стаў таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя і Даніі па сумяшчальніцтве[6].

З 28 ліпеня 1994 году да 13 студзеня 1997 году быў Міністрам замежных справаў[7][8]. 17 лютага 1997 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Францыі, Гішпаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА па сумяшчальніцтве[9]. На гэтых пасадах быў да 7 красавіка 2004 году, калі быў прызначаны амбасадарам у Бэльгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Эўрапейскіх супольнасьцяў і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[10]. 4 лютага 2011 году быў адстаўлены з ўсіх гэтых пасадаў[11].

З 2012 па 2016 гады — сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы[12].

3 красавіка 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[13], 28 верасьня 2016 году — мэдалём «За працоўныя заслугі»[14].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads