Уладзіслаў Барысенка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Барысенка (нарадзіўся 5 сакавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Вэртыкаль».
Remove ads
Кар’ера
Нарадзіўся ў Каленкавічах, але ў малым узросьце пераехаў у Менск. У сталіцы пачаў займацца футболам у школе «Зьмена», але пазьней перабраўся ў «Дынама». У складзе дынамаўцаў дайшоў да дубля, аднак за асноўную каманду не згуляў. У жніўні 2016 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[3]. Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 26 верасьня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі правага абаронцы, і пазьней замацаваўся ў стартавым складзе.
У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4]. У клюбе з поўначы краіны ня даў рады, таму выступаў пераважна за дубль. У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у «Смалявічах» і «Менску», але беспасьпяхова. У сакавіку далучыўся да «Ліды»[5]. У складзе лідчанаў стаў выходзіць на замену, а з чэрвеня не зьяўляўся на полі праз траўмы. У жніўні 2018 году пакінуў лідзкі клюб[6], і ў верасьні 2018 году далучыўся да «Чысьці».
У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сэзон у складзе клюбу «Слонім-2017»[7]. У ліпені 2019 году пакінуў слонімскую каманду[8]. У красавіку 2020 году далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту», дзе гуляў да канца сэзону 2020 году. Зь лета 2021 году пачаў выступаць у Другой лізе за каленкавіцкую «Вэртыкаль».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads