Чэслаў Сэнюх
польскі літаратар, перакладнік, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэ́слаў Сэ́нюх (па-польску: Czeslaw Seniuch; псэўд.: Чэслаў Любча[2]; 9 ліпеня 1930, Любча, гміна Любча, Наваградзкі павет Наваградзкага ваяводзтва, Польшча — 8 кастрычніка 2021[3]) — польскі літаратар, перакладнік, публіцыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў мястэчку Любча ў сялянскай сям’і. Бацька Станіслаў — украінец, маці Стэфанія — беларуска[2] з суседняй вёскі Воўкаразі[4]. У 1920-я рокі бацькі Чэслава пераехалі ў Любчу, ратуючыся ад бальшавікоў. У сям’і вольна валодалі і размаўлялі беларускай, польскай і ўкраінскай мовамі.
Чэслаў навучаўся ў любчанскай беларускай сямігодцы[5]. У 1940 року ягонага бацьку як «ворага народа» бальшавікі вывезьлі ў лягер пад Новасыбірскам, дзе ў 1941 ён памёр.
У Другую сусьветную вайну Чэслаў Сэнюх уваходзіў у Саюз беларускай моладзі. У 1945 сям’я пераехала ў Польшчу — сьпярша ў Беласток, дзе Чэслаў скончыў ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста (1950). У 1954 року скончыў расейскае аддзяленьне філялягічнага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту[4].
Працаваць пачаў дыктарам і рэдактарам на польскім радыё, займаўся перакладамі з усходнеславянскіх моваў. Рэдагаваў расейскамоўны дадатак да польскага штотыднёвіка «Przyjazn» зь лекцыямі польскай мовы для расейскіх чытачоў, працаваў у рэдакцыі Варшаўскай кінастудыі дакумэнтальных фільмаў. Пэўны час быў галоўным рэдактарам часопісу «Tłumacz» пры Таварыстве польскіх перакладнікаў. Працаваў і ў беларускай службе Польскага Радыё[6].
У верасьні 1998 року Чэслаў Сэнюх напісаў заяву з просьбай лічыць сябе грамадзянінам БНР[2].
У 2009 року як сьведка падзеяў зьняўся ў дакумэнтальным фільме «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941—1944»[7].
Remove ads
Творчасьць
Беларускай культурай Чэслаў Сэнюх пачаў актыўна займацца ў 1970-я рокі. Псэўданім узяў па назьве роднага мястэчка Любчы[2]. Працаваў над перакладамі беларускай паэзіі і прозы для часопісу «Literatura radziecka», які выдаваўся ў Маскве. Сярод ягоных першых перакладаў — верш Янкі Купалы «Прарок» (1982), апавяданьне Янкі Брыля «Хуткі Нёман» (1989). Чэслаў Сэнюх таксама перакладаў раман Уладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), аповесьць Васіля Быкава «Аблава» (1991), паэмы Сяргея Законьнікава (1996), а таксама вершы Максімам Танка, Васіля Зуёнка, Уладзімера Арлова, Славаміра Адамовіча[4], Рыгора Барадуліна[9], Уладзімера Някляева[10].
З пачаткам перакладніцкай дзейнасьці пачаў выступаць з вострымі публіцыстычнымі артыкуламі на беларускія тэмы на старонках пэрыядычных выданьняў «Gazeta Polska», «Oboz», «Czasopis», «Magazyn Literacki», «Наша слова», «Ніва», «Літаратура і мастацтва» і інш.
У 1991—2001 займаўся перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа, на што яго зматываваў Янка Брыль. Гэта найбольш грунтоўная праца аўтара[9].
Remove ads
Узнагароды
- Узнагарода імя Вітальда Гулевіча (2015)[6]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads