Славамір Адамовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нарадзіўся 8 сакавіка 1962, станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі паэт, грамадзкі дзяяч.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Сын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986—1992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі аматараў піва. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999).
У лістападзе 1995 напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны, праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд.
У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес» за зборнік вершаў «Каханьне пад акупацыяй»[2].
У жніўні 1997 на адным з апазыцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот.
У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 жыве ў горадзе Будэ (Нарвэгія). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак[3]. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.
Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Менску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 содняў паводле арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў»[4].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
- «Зямля Ханаан» (Полацак, 1993)
- «Зваротныя правакацыі» (Полацак, 1994)
- «Каханьне пад акупацыяй» (Менск, 1996)
- «Сьпіраль Бруна» (Менск, 1997)
- «Плавільшчыкі расы» (Вільня, 1999)[5]
- «Турэмны дзёньнік» (Менск, 2001)
- «Рым» (Менск, 2011)
- «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана» (2016)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads