Шахцёр Петрыкаў

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Шахцёр Петрыкаў
Remove ads

«Шахцёр» — беларускі футбольны клюб зь Петрыкава, які ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Прыпяць. Закладзены ў 2020 годзе як фарм-клюб салігорскага «Шахцёру».

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...

Гісторыя

У сьнежні 2019 году стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плянуе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 году галоўным трэнэрам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клюбу[2]. Склад фарм-клюбу ўтварылі ў асноўным былыя рэзэрвісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаныя і іншыя дасьведчаныя футбалісты. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сэзону ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 году быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3], які і стаў хатнім.

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку першынства 2020 году на другім месцы пасьля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена правёў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсьці ў Першую лігу. У сэзоне 2021 году ў Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клюбам салігорскага, аднак камплектаваўся ня толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі гульцамі. Каманда нестабільна правяла сэзон, чаргуючы пасьпяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7 месцы пры 12 удзельніках.

У сэзоне 2022 году «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідэраў турніру, значны час рухаўся на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдэрамі, дзе нярэдка перамагала з вынішчальным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасьні 2022 году АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клюб ня мае права ўзьняцца ў Найвышэйшую лігу[4], пасьля чаго петрыкаўская каманда прапусьціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

У пачатку 2023 году шмат гульцоў петрыкаўчан далучыліся да асноўнай каманды салігорскага «Шахцёра», як і галоўны трэнэр Станіслаў Сувораў. Склад быў амаль цалкам абноўлены, яго склалі выключна салігорскія выхаванцы з дубля і юнацкіх камандаў. Новым трэнэрам быў прызначаны Сяргей Лушчан, які раней працаваў зь юнакамі салігорцаў. Новая каманда ўжо не магла змагацца за высокія месцы і апынулася ў канцы табліцы. Пад канец сэзону вынікі сталі паляпшацца, але «Шахцёр» ня здолеў узняцца вышэй за 16-е месца пры 17 удзельніках.

Remove ads

Склад

Актуальны на 11 жніўня 2024 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads