Юры Малумаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Георгіевіч Малумаў (нар. 26 студзеня 1953 году ў Менску) — беларускі дыплямат.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынэр-будаўнік (1979) ды юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, юрыст (1987).
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995-1996), уваходзіў у склад Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня[1]. 9 лістапада 2000 году прызначаны саветнікам-пасланцам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі[2].
10 кастрычніка 2003 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы[3], хаця яго папярэднік, Леанід Рачкоў, фармальна ня быў адстаўлены яшчэ праз адзін месяц. Толькі 6 траўня 2004 году Юры Малумаў быў фармальна адстаўлены з пасады саветніка-пасланца ў амбасадзе ў Расеі[4]. Адстаўлены з пасады амбасадара стаў 26 жніўня 2011 году[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads