Яўген Лашанкоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Лашанкоў (нар. 2 студзеня 1979 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец менскіх футбольных школаў «Трактар» і «Зьмена». Пачаў дарослую кар’еру ў барысаўскім БАТЭ, дзе доўгі час быў адным зь лідэраў каманды, двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Па заканчэньні сэзону 2004 году перайшоў ва ўкраінскі «Чарнаморац», дзе гуляў на працягу двух гадоў. У 2007 годзе стаў гульцом клюбу «Харкаў», але ня здолеў замацавацца ў складзе і неўзабаве на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь. На радзіме гуляў за «Дарыду» і «Граніт». Пасьля вылету «Граніта» з Найвышэйшай лігі ў 2010 годзе стаў гульцом «Менску», якому дапамог выйграць бронзавыя мэдалі чэмпіянату.
У 2012 годзе гуляў за «Белшыну»[3] і «Тарпэда-БелАЗ», але ня здолеў трывала замацавацца ў асноўным складзе гэтых клюбаў. У выніку сэзон 2013 году пачаў у клюбе Першай лігі «Слуцак». Быў адным зь лідэраў слуцкага клюбу, дапамогшы яму перамагчы ў Першай лізе. Заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу «цукровых» і ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[4]. У сэзоне 2015 году пачаў радзей зьяўляцца на полі праз траўмы. Па заканчэньні сэзону мог завяршыць кар’еру[5], аднак застаўся ў камандзе. У чэрвені 2016 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[6].
Пасьля зыходу з «Слуцку» зьбіраўся завяршыць кар’еру, аднак ў жніўні 2016 вырашыў далучыцца да «Баранавічаў»[7]. Па заканчэньні сэзону 2016 году завяршыў кар’еру. У красавіку 2018 году паведамлялася аб заяўцы Лашанкова за клюб Другой лігі «Маладэчна-ДЮСШ-4»[8][9], аднак ён гэтак і не папоўніў склад каманды.
Міжнародная
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а ў лютым 2004 году браў удзел у міжнародным турніры на Мальце ў складзе алміпійскай зборнай Беларусі. 12 кастрычніка 2005 году правёў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, згуляўшы ў Менску супраць зборнай Нарвэгіі ў адборачным турніры чэмпіянату сьвету 2006.
Remove ads
Трэнэрская праца
Пасьля сэзону 2016 году завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ[10]. З 2018 году працаваў у дзіцячых камандах «Іслачы». Пакінуў клюб зь Менскага раёну ў жніўні 2022 году[11], бо на той час з красавіка 2022 году ўжо працаваў памочнікам галоўнага трэнэра «Асіпавічаў», заставаўся на гэтай пасадзе да канца сэзону 2022 году. Мае трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі «B».
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads