Астрынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — мястэчка Астрына.
Астрынскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Астрына |
Дата ўтварэньня | 31 сакавіка 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Старшыня сельсавету дэпутатаў — Міхаіл Сьцяпанавіч Цагельнік.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году скасаваны Бярозаўскі сельсавет[1].
З 20 студзеня 1960 году ў складзе Шчучынскага раёну. 25 лютага 1961 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Астрынскага пасялковага савету. 14 лютага 1974 году да пассавету далучаная тэрыторыя скасаванага Нарашанскага сельсавету. У 1986 годзе скасаваны хутары Крыўцы і Масяўня[2].
26 лютага 2013 году Астрынскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].
28 жніўня 2013 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Навадворскага сельсавету (41 населены пункт: вёскі Арлова Гара, Баравыя, Бераставіца, Бершты, Будоўля, Вампершчына, Вуглы, Голдзішкі, Голеўцы, Грамкі, Дамейкі, Забалоцце, Зобія, Казакі, Краснае, Кулеўцы, Куцы Лес, Ленцішкі, Ляхаўцы, Малюкоўцы, Мікулішкі, Новы Двор, Падбершты, Пілаўня, Прудзяны, Прыбыткоўшчына, Равятычы, Родзевічы, Рынкаўцы, Рыталеўшчына, Савічы, Саснабор, Смаліха, Сырні, Танявічы, Юраўка, Якубавічы, Яхнавічы і хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Шамякі)[4].
26 чэрвеня 2018 году скасаваны хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Лычкаўцы[5].
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.