Голдзішкі
вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́лдзішкі[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Зеляпішкі і Нявішы. Уваходзяць у склад Навадворскага сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Голда (Goldo) і Гаўд або Гаўда (Gaudus, Gaudo) — імёны германскага паходжаньня[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Remove ads
Гісторыя
У 1662 г. згадваецца ў складзе Лідзкага павету ВКЛ[6].
Насельніцтва
- 1999 год — 66 чалавек
- 2010 год — 41 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads