Бяро́заўская дзяржа́ўная раё́нная электраста́нцыяцеплавая электрастанцыя ў Белаазёрску Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Першая электрастанцыя блёчнага тыпу на Беларусі, другая паводле магутнасьці (900 МВт) пасьля Лукомскай[3]. Занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжаньне ...
Бярозаўская ДРЭС
Thumb
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне 225205 Белаазёрск-1
Пачатак будаўніцтва 1958
Пачатак эксплюатацыі 1961
Эксплюатуючая арганізацыя РУП «Берасьцеэнэрга»[1]
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 5[2]
Генэруючая магутнасьць 900 МВт
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 52° пн. ш. 25° у. д. / 52; 25
Бярозаўская ДРЭС на мапе Беларусі
Thumb
Бярозаўская ДРЭС
Бярозаўская ДРЭС
Закрыць

Мінуўшчына

Рашэньне пра будаўніцтва электрастанцыі было прынятае ў чэрвені 1957 року ў сувязі зь неабходнасьцю электрыфікацыі заходніх раёнаў Беларусі. 1 сакавіка 1958 року ўтвораная дырэкцыя электрастанцыі[3].

Будаўніцтва пачалося 5 кастрычніка 1960 року, дзеля абслугоўваньня электрастанцыі непадалёк быў заснаваны працоўны пасёлак Бярозаўскі (з 1970 року — места). 13 сьнежня 1961 року ўведзены ў эксплюатацыю першы энэргаблёк, у верасьні 1962 року — другі, у жніўні 1963 року — трэці, у верасьні 1964 року — чацьверты, у сьнежні 1966 року — пяты, у верасьні 1967 року — шосты. У выніку ДРЭС выйшла на праектную велічыню 920 МВт. У 1968 року ДРЭС прысвоенае імя 50-годзьдзя БССР[3][4][5].

На будаўніцтве ДРЭС і ў іншых месцах гораду ў розныя гады працавалі вядомыя беларускія пісьменьнікі — Зінаіда Дудзюк, Ніна Мацяш, Віктар Супрунчук. Дакумэнтальную аповесьць «Белаазёрскі дзёньнік» (1963) Уладзімер Дадзіёмаў прысьвяціў будаўнікам Бярозаўскай ДРЭС. У гонар дырэктара Бярозаўскай ДРЭС у 1961—1968 рр. Уладзімера Міхайлавіча Глінскага названая вуліца ў Белаазёрску[6].

У 2003—2005 роках адбылася рэканструкцыя[3] 3-га і 4-га энэргаблёкаў ДРЭС. У 2011—2014 рр. праведзеная рэканструкцыя энэргаблёку №5 і ўвядзеньне новага энэргаблёку №7[7]; астатнія энэргаблёкі паступова будуць выведзеныя з эксплюатацыі з прычыны неэфэктыўнасьці[2]. Працавала на мазуце і прыродным газе. Празь Беларускую энэргасыстэму была злучаная з энэргасыстэмай Польшчы. На сакавік 2014 году ўдзельны выдатак паліва пры вытворчасьці энэргіі складаў 360 грам/кіляват-гадзіна[8].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.