нямецка-амэрыканская палітычная тэарэтык, філёзаф From Wikipedia, the free encyclopedia
Гáнна Áрэнт, часам Ханна Арэнт (па-нямецку: Hannah Arendt; 14 кастрычніка 1906, Гановэр, Нямеччына — 4 сьнежня 1975, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецка-амэрыканская філёзафка і палітычная мысьлярка.
Ганна Арэнт | |
Hannah Arendt | |
Імя пры нараджэньні | Johanna Arendt |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1906 |
Месца нараджэньня | Гановэр, Нямеччына |
Дата сьмерці | 4 сьнежня 1975 |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Пэрыяд | 1929-1975 |
Кірунак | фэнамэналёгія[d] |
Значныя ідэі | фэнамэналёгія, тэорыя таталітарызму |
Аказалі ўплыў | Эдмунд Гусэрль[1], Карл Тэадор Яспэрс[1], Мартын Гайдэгер, Эдмунд Бэрк, Гільбэрт Кійт Чэстэртан, Шарль Люі дэ Мантэск’ё, Алексіс дэ Таквіль[d], Вальтэр Бэньямін[d], Ганс Ёнас[d], Ісус Хрыстос, Ян Дунс Скот[d], Нікалё Мак’явэльлі, Плятон, Карл Маркс, Сакрат, Франц Кафка, Аўгустын, Карл Шміт[d], Павал, Імануіл Кант, Арыстотэль і Сёрэн Абю К’еркегор |
Нарадзілася ў 1906 годзе ў Гановэры ў жыдоўскай асыміляванай сям’і. Вывучала філязофію ў М. Гайдэгера і К. Яспэрса. У 1929 пад кіраўніцтвам апошняга абараніла дысэртацыю на тэму «Канцэпт любові ў думцы Аўгустына».
У 1933 для мысьляркі пачаўся доўгі пэрыяд выгнаньня: спачатку ў Францыі[2], потым у ЗША[3]. У Францыі і ЗША Г. Арэнт дапамагала вывазу жыдоўскіх дзяцей у Палестыну. З 1941 году жыве ў ЗША. Працуе ў выдавецтве Schoken, займаецца выратаваньнем жыдоўскай культурнай спадчыны[4]. У 1951 годзе атрымлівае грамадзянства ЗША. Зьяўляецца ейная цэнтральная праца «The Origins of Totalitarianism», дзякуючы якой пачынае ўнівэрсытэцкую кар’еру[5]. Выкладае ў Прынстане, Бэрклі, Чыкага і Нью-Ёрку. Асабліва плённай стала ейная праца ў New School for Social Research у Нью-Ёрку[6].
Памерла ў 1975, не пасьпеўшы завяршыць працу «The Life of the Mind» (Жыцьцё розуму).
Палітычная філязофія Ганны Арэнт унікае традыцыйных катэгорыяў палітычнай думкі (сацыялізм, лібэралізм). У ёй разглядаецца мноства разнастайных праблемаў, у тым ліку рэвалюцыя, таталітарызм, культура, сучаснасьць і традыцыі, свабода, здольнасьці думаць і меркаваць альбо тое, што яна пазначае, напрыклад, як «актыўнае жыцьцё», і тры ягоныя складнікі: праца, творчасьць і дзеяньне[7]. Дзякуючы адрозненьню, якое яна робіць паміж гэтымі трыма паняткамі, узьнікае адна з цэнтральных тэмаў ейных разважаньняў адносна таго, што такое палітычнае жыцьцё і характар палітыкі — тэма, да якой яна падыходзіць у асноўным з фэнамэналягічнай пазыцыі[8]. У тут яна зьведала ўплыў сваіх выкладнікаў — Гайдэгера і Яспэрса[9]. На ейную палітычна-філязофскую думку паўплывалі і многія іншыя мысьляры: Арыстотэль, Аўгустын, Кант ці Ніцшэ[10].
У палітычнай навуцы Ханна Арэнт адна зь першых прааналізавала вытокі і сутнасьць фэномэну таталітарызм. У сваёй кнізе яна ставіць сталінізм і нацызм на адзін ровень, дапамагаючы тым самым сыстэматы заваць новую канцэпцыю «таталітарызму» [11].
Some Questions of Moral Philosophy 1965, dt. Einige Fragen der Ethik. Vorlesung in vier Teilen. In: Über das Böse. Eine Vorlesung zu Fragen der Ethik, Piper, München 2006, ISBN 3-492-04694-0, (engl. Responsibility and Judgment).
Mir ist, als müsste ich mich selbst suchen gehen. Das private Adressbuch 1951—1975. Hrsg. Christine Fischer-Defoy, Koehler & Amelang, Leipzig 2007, ISBN 978-3-7338-0357-5.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.