From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, таксама Кальварыйскі касьцёл[1] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіцца на Кальварыйскіх могілках, пад адрасам Кальварыйскі праезд, 1. Кампазыцыйная дамінанта прадмесьця Кальварыі. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Кальварыйскі касьцёл | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаваньне | 1839—1841 гады |
Статус | Ахоўная зона |
Стан | дзее |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Утварае адзіны архітэктурны комплекс з капліцамі і могілкавай брамай.
У 1750 годзе староста шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў менскім кармэлітаў фальварак Доўгую Ніву (або Кальварыю) з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоваў. Побач з фальваркам манахі заснавалі кляштарныя могілкі з «кальварыяй», то бок Крыжовым шляхам з 36 капліцамі ў месцах стаяньняў.
У 1754 годзе ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаваньне касьцёла, пры якім з 1755 годзе пачало дзейнасьць брацтва Панскай Мукі[2]. Сьвятыня была «драўлянай, на падмурку», мела дзьве высокія 3-ярусныя вежы[3].
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзеяць. У 1798 годзе па стварэньні Менскай дыяцэзіі, сьвятыня перайшла да менскіх францішканаў, а могілкі сталі агульнымі каталіцкімі могілкамі.
У 1836 годзе струхлелы драўляны будынак разабралі, а на яго месцы ў 1839—1841 гадох збудавалі новую мураваную сьвяныю. У 1842 годзе касьцёл асьвяцілі.
У 1930-я гады касьцёл застаўся адзінай дзейнай сьвятыняй у Менску, аднак у ім не было плябана. Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Набажэнствы аднавіліся ў час нацысцкай акупацыі Менску, аднак адразу па вайне будынак прыстасавалі пад майстэрні. У 1980 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Ён стаў першай у паваенны час дзейнай каталіцкай сьвятыняй у месьце, тады ж помнік адрэстаўравалі.
У наш час касьцёл адміністрацыйна належыць да Кальварыйскага дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі[4].
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам з прастакутнай апсыдай. Дзьве невялікія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць падабенства трансэпту. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага парталу, над ім знаходзіцца вежа-званіца.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным з распалубкамі скляпеньнем[3]. У крыпце пад касьцёлам спачылі мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.