From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Твэн (па-ангельску: Mark Twain, сапраўднае імя Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс (па-ангельску: Samuel Langhorne Clemens); 30 лістапада 1835, пасёлак Флорыда, штат Мізуры — 21 красавіка 1910, Рэдынг, штат Канэктыкут; пахаваны ў Элмайры, штат Нью-Ёрк) — выбітны амэрыканскі пісьменьнік, журналіст і грамадзкі дзеяч. Яго творчасьць ахоплівае мноства жанраў — рэалізм, рамантызм, гумар, філязофская фантастыка, публіцыстыка і іншыя, і ва ўсіх жанрах ён нязьменна займае пазыцыю гуманіста і дэмакрата.
Марк Твэн | |
анг. Mark Twain | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс |
Псэўданімы | Марк Твэн, сьер Люі дэ Конт |
Нарадзіўся | 30 лістапада 1835 пасёлак Флорыда, штат Мізуры, ЗША |
Памёр | 21 красавіка 1910 Рэдынг, Канэктыкут, ЗША |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Маршал Клемэнс[d] Джэйн Лэмптан[d][1] |
Сужэнец | Алівія Лэнгдан Клемэнс[d] |
Дзеці | С'юзі Клемэнс[d], Клара Клемэнс[d] і Джэн Клемэнс[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-празаік, журналіст |
Гады творчасьці | 1864—1910 |
Кірунак | гумар, сатыра |
Жанр | гістарычная выдумка[d] |
Мова | ангельская |
Дэбют | «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
На піку кар’еры ён быў, верагодна, найпапулярнейшай фігурай у Амэрыцы. Ўільям Фолкнэр пісаў, што ён быў «першым па-сапраўднаму амэрыканскім пісьменьнікам, і ўсе мы з тых часоў — яго спадкаемцы», а Эрнэст Гэмінгўэй пісаў, што «ўся сучасная амэрыканская літаратура выйшла з адной кнігі Марка Твэна, якая называецца „Прыгоды Гэкльбэры Фіна“».
Дэбютаваў апавяданьнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражаньні ад падарожжа ў Эўропу і Палестыну ў кнізе нарысаў «Прасьцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагодзьдзе» (1873, з Ч. Д. Ўорнерам), гумарыстычнага зборніка «Старыя і новыя апавяданьні» (1875). Найбольшую вядомасьць атрымалі два цыклі твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі Місысыпі (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місысыпі», 1875, «Жыцьцё на Місысыпі», 1883; аповесьці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэднявечныя» тэмы (алегарычная аповесьць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канэктыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д’Арк яе пажа і сакратара Люі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражаньні ад кругасьветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесьцей «Прасьцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзьве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедлібэрг» (1899), сэрыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сацыяльна-грамадзкія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасьць афіцыйнай маралі, параўноўваў амэрыканскую мінуўшчыну з сучаснасьцю, Старому сьвету супрацьпастаўляў Новы як увасабленьне амэрыканскай цывілізацыі; яны насычаныя фальклёрнымі і міталягічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмам. Яго творы неаднаразова экранізаваліся.
Сярод перакладчыкаў твораў Марка Твэна на беларускую мову Ільля Гурскі, Павал Кавалёў, Макар Краўцоў, Алесь Марціновіч, Янка Маўр, Іван Пташнікаў, Алесь Савіцкі, Барыс Сачанка, Язэп Семяжон, Мікола Татур, Міхась Ткачоў, Тарас Хадкевіч і інш. У 1982 годзе Беларускі тэатар імя Якуба Коласа паводле яго аднайменнай аповесьці паставіў спэктакль «Прыгоды Гекльбэры Фіна».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.