From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэ́лікс А́дам Ян Вло́дэк[1] гербу «Праўдзіч» (па-польску: Feliks Adam Jan Włodek; 9 чэрвеня 1838 — ?) — паўстанцкі военачальнік Пружанскага павету ў 1863 р. Дзейнічаў пад псэўданімамі Шчасны, Самуха, Зьдзяхоўскі.
Бацька, таксама Фэлікс, меў ва ўласнасьці маёнткі Кабакі ў Пружанскім і Матыкалы ў Берасьцейскім паветах. Фэлікс Адам Ян нарадзіўся меркавана ў Кабаках[2].
20 красавіка 1863 сфармаваў паўстанцкі атрад, які налічваў каля 300 чалавек. Намагаючыся зьяднацца зь сіламі Густава Стравінскага, накіраваўся ў ваколіцы Бярозы-Картускай. Па дарозе быў акружаны расейскімі войскамі ля в. Смалярка, дзе 13 траўня прыняў зь імі бой[3]. Пасьля аб’яднаньня кіраўніцтва агульным атрадам прыняў Аляксандар Лянкевіч.
3 чэрвеня [ст. ст. 21 траўня] атрад прыняў удзел у бітве пад Мілавідамі. 4 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] адбылася жорсткая сутычка ля вёскі Ласасін. Атрад Влодка пацярпеў цяжкія страты: 40 чалавек забітымі[4].
Неўзабаве Влодэк аддзяліўся ад Лянкевіча і 13 чэрвеня [ст. ст. 30 траўня] , аб’яднаўшыся з паўстанцамі Яна Ваньковіча, сышоўся ў бітве з жаўнерамі і казакамі каля в. Пескі. Пасьля гэтага атрад адышоў у Пінскі павет[5].
Па ім кіраўніком пружанскага атраду стаў Ільдэфонс Хадакоўскі гербу «Далэнга» (1815—1880), а сам Фэлікс неўзабаве зьехаў у Царства Польскае Расейскай імпэрыі. У 1864 як палітычны злачынец пазбаўлены правоў стану, маёмасьць сканфіскаваная[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.