Ці́таўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 372 км². Выдатак вады ў вусьці 2,16 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Рака
Цітаўка
Thumb
Агульныя зьвесткі
Выток з ракі Пціч
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 33 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,16 м³/с
Плошча басэйну 372 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Закрыць

На рацэ стаяць места Мар’іна Горка і гістарычнае мястэчка Пухавічы.

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца з ракі Пцічы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Русаковічаў, вусьце ў вёсцы Пухавічах. Цячэ заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Даліна ў верхняй і сярэдняй плыні невыразная, у нізоўі трапэцападобная або скрынкападобная з стромкімі схіламі. Абалона ў верхняй і сярэдняй плыні адсутнічае, у ніжняй вузкая, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча (шырыня ад 10 м да 20 м) ад вытоку да вёскі Загаю на працягу 16 км каналізаванае[1].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.