From Wikipedia, the free encyclopedia
Энцыкляпэ́дыя гісто́рыі Белару́сі — шматтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, выданьне Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі | |
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі | |
Усе 6 тамоў + дадатак | |
Аўтары | М. Біч, Б. Сачанка, Г. Пашкоў і інш. |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Мова арыгіналу | Беларуская |
Выдавецтва | БелЭн |
Ілюстратар | Э. Э. Жакевіч |
Выданьне | 1993—2003 |
У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадзкія і ваенныя падзеі на Беларусі, а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы распавядаюць пра гістарычных асобаў і іхныя радаводы. Важнае месца ў выданьні займаюць геральдыка, нумізматыка, генэалёгія і гістарычная картаграфія. Шырока асьвятляецца жыцьцё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэмаў.
Зьмяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, мапаў.
На вокладцы першых двух тамоў энцыкляпэдыі зьмяшчалася выява старажытнага беларускага гербу Пагоня, аднак пачынаючы з трэцяга тому (1996) яе прыбралі. Беларускі гісторык Г. Сагановіч тлумачыць гэта зьяўленьнем палітычнай цэнзуры ў афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі. У гэты ж час новы намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя» Пётар Петрыкаў выступіў з жорсткай крытыкай ранейшага кіраўніцтва энцыкляпэдыі, сьцьвярджаючы, што галоўнай адметнасьцю першых тамоў «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» быў «ярка выражаны антырусізм, а ў многіх выпадках зацятая русафобія».[1] Прывёўшы ў прыклад некаторыя артыкулы, напісаныя супрацоўнікамі Інстытуту гісторыі, П. Петрыкаў абвінаваціў гэтую ўстанову ў тым, што яна ажыцьцяўляе «татальную фальсыфікацыю» гісторыі. Беспадстаўны і палітычны характар падобных закідаў паказалі дырэктар Інстытуту гісторыі Міхаіл Касьцюк[2] і ягоны намесьнік Міхаіл Біч[3], якія ўступілі ў палеміку зь Петрыкавым.
Пры новых кіраўніках выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя» канцэпцыя чарговых тамоў «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» на хаду мянялася, і нават падрыхтаваныя да друку артыкулы вярталіся на цэнзуру. П. Петрыкаў, напрыклад, паўсюль выкрэсьліваў слова «русіфікацыя», не прапускаў ніякай крытыкі ў бок Расеі ды савецкай улады і г. д. Праз грубае ўмяшаньне ў тэксты многія гісторыкі (у прыватнасьці, Валянтына Вяргей, Андрэй Кіштымаў, Уладзімер Конан, Мікола Крывальцэвіч, Генадзь Сагановіч і інш.) адмовіліся ад далейшага супрацоўніцтва з выдавецтвам і забралі адтуль свае артыкулы.[4]
Вынікі рэдактарскай працы ў гэтых тамох энцыкляпэдыі таксама крытыкуе беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч.[5]
У энцыкляпэдыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: альфабэтнае сартаваньне паводле расейскамоўнага напісаньня, недакладныя зьвесткі. У томе шостым, кнізе другой на старонцы 614 зьмешчаны сьпіс заўважаных недакладнасьцяў і памылак друку ў 1—6 тамах энцыкляпэдыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.