мова семіцкай сям'і, дзяржаўная мова Ізраіля From Wikipedia, the free encyclopedia
Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. [ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова семіцкай сям'і афразійскай макрасям'і, гістарычная мова яўрэяў і іх продкаў, свяшчэнная мова іудаізму. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сведчанні мовы — Х ст. да н.э.[4]
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Іўрыт | |
---|---|
Саманазва | עִבְרִית |
Краіны | Ізраіль, Заходні бераг Іардана, сектар Газа[1], у астатніх краінах (як літургічная мова) |
Рэгіёны | Блізкі Усход |
Афіцыйны статус | Ізраіль |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Акадэмія мовы іўрыт |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | у бяспецы[d][3] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | яўрэйскі алфавіт |
ДАСТ 7.75–97 | ивр 198 |
WALS | heb |
Ethnologue | heb |
Linguasphere | 12-AAB-a |
ABS ASCL | 4204 |
IETF | he |
Glottolog | hebr1246 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Яўрэйскі алфавіт чытаецца справа налева | |||||
---|---|---|---|---|---|
Алеф א | Бэт ב | Гімэль ג | Далет ד | ||
Хэ ה | Ваў ו | Заін ז | Хэт ח | Тэт ט | Ёд י |
Каф כך | Ламэд ל | Мэм מם | Нун נן | Самэх ס | Аін ע |
Пэ פף | Цадзі צץ | Куф ק | Рэш ר | Шын ש | Таў ת |
Спыніў сваё існаванне ў якасці размоўнай мовы прыкладна ў ІІ ст. н.э., аднак захоўваўся як мова яўрэйскага богаслужэння і рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджана, і цяпер на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал.[5][6] (з іх 7 млн — ізраільцяне)[7][8]. ЗША — другая па колькасці носьбітаў іўрыта краіна, дзе налічваецца каля 222 тыс. чал., якія свабодна гавораць на мове[9], у асноўным выхадцы з Ізраіля. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасць вызначана як яўрэі, з іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасці як родную[10].
Сучасны іўрыт – адна з афіцыйных моў Ізраіля побач з арабскай. Старажытнаяўрэйская мова (біблейскі іўрыт) з'яўляецца мовай рэлігіі і вывучаецца ў сучасных яўрэйскіх супольнасцях свету, а таксама з'яўляецца літургічнай мовай самарыцян. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца яўрэямі; асобамі, якія вывучаюць іудаізм або Ізраіль, а таксама археолагамі і лінгвістамі, якія спецыялізуюцца ў галіне Блізкага Усходу. Акрамя таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысціянскіх семінарыях. На старажытнаяўрэйскай мове напісана Тора, тагачасная форма старажытнаяўрэйскай зведала росквіт каля VI ст. да н.э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як свяшчэнная мова (іўр.: לְשׁוֹן הַקֹּדֶשׁ, Leshon HaKodesh).
Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «яўрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, у іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.
У другой палавіне ІІ тысячагоддзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай семіцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых на сёння — «Песня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Суддзяў Ізраілевых», ч. 5).
Самы старажытны надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезера» , датуецца X стагоддзем да н. э.
Адраджэнне яўрэйскай мовы адбывалася ў Еўропе і Ізраілі на працягу ХІХ—ХХ стагоддзяў праз ператварэнне з мовы богаслужэнняў у паўсядзённую, гутарковую і пісьмовую мову. Ставілася ў якасці адной з задач сіянісцкага руху і дзяржавы Ізраіль ад заснавання ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманнямі з ідыша.
Яшчэ пастановай СНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладанне на ім у яўрэйскіх школах было забаронена.
У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга называлі старажытнаяўрэйскай мовай, нават калі пытанне яго адраджэння ў Ізраілі было гістарычна вырашана. Існуе меркаванне, што гэта адбывалася выключна з палітычных меркаванняў, з мэтай проціпастаўлення «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» яўрэйскай мове — ідышу. Нейтральныя адносіны да сучаснага іўрыта ў СССР мелі месца паміж смерцю Сталіна ў 1953 г. і Шасцідзённай вайной у 1967 г., калі паміж Ізраілем і СССР існавалі дыпламатычныя адносіны.
Пасля Шасцідзённай вайны і разрыву савецка-ізраільскіх адносін у 1967 годзе прыхільнікі іўрыта ў СССР (за выключэннем тых, хто вывучаў і даследаваў мову ў навуковых мэтах, напрыклад, на ўсходазнаўчых аддзяленнях ВНУ) прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць да патэнцыяльных эмігрантаў — «здраднікаў савецкай Радзімы», а пазней і да «расістаў», згодна з рэзалюцыяй 3379 ААН 1975 года, якая была скасавана рэзалюцыяй 46/86 толькі ў 1991 годзе). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыта нават былі асуджаныя на турэмнае зняволенне па розных зачэпках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.