From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Мікалаевіч Берагавой (11 красавіка 1942, пасёлак Энем, Тахтамукайскі раён, Адыгея — 20 верасня 2014, Масква) — савецкі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1982), лётчык-касманаўт СССР (1982).
Анатоль Мікалаевіч Беразавой | |
---|---|
руск.: Анато́лий Никола́евич Березово́й | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Дата нараджэння: | 11 красавіка 1942 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 20 верасня 2014 (72 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына (1977). З 1970 года ў атрадзе касманаўтаў. Як камандзір здзейсніў касмічны палёт з В. В. Лебедзевым на караблях «Саюз Т-5, −6, −7» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (13 мая — 10 снежня 1982).
У 1988—1990 гадах рыхтаваўся па праграме падрыхтоўкі камандзіра карабля-выратавальніка. 6 красавіка 1991 года палкоўнік Анатоль Мікалаевіч Беразавой быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра атрада касманаўтаў, аднак 31 кастрычніка 1992 з-за звальнення з Узброеных Сіл па ўзросту быў адлічаны з атрада касманаўтаў, пасля чаго да 20 сакавіка 1999 працаваў намеснікам прэзідэнта і членам бюро Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, а таксама членам бюро прэзідыума Федэрацыі касманаўтыкі Расіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.