Пасля заканчэння ў 1925 годзе Беларускага педагагічнага тэхнікума працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». У 1925—1930 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». З 1932 г. намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934—1937 гг. намеснік старшыні праўлення СП БССР[4].
Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы»[6], выступленне на III пленуме праўлення СП СССР[7]). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю.
З 1947 г. літсупрацоўнік шматтыражнай газеты Мінскага трактарнага завода. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. З 1948 г. брыгадзір «Белтрактарабуда»[4].
Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску, друкаваў новыя творы і кнігі[4].
Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[5]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.
Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[5]. Пісаў кнігі для дзяцей[5].
У друку карыстаўся псеўданімамі: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.
Александрович Андрей Иванович//Биографический справочник.— Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982.— Т.5.— С.17-18.— 737с.
Прывітанне Андрэю Александровічу /у дзень дзесяцігодзьдзя яго творчасьці/. Прывітанне старшыні СНК БССР тав. Галадзеда аўтару «Цені на сонцы» — пісьменьніку-менапаўцу. (недаступная спасылка)
Прывітанне старшыні ЦВК БССР тав. Чарвякова песьняру пралетарскай барацьбы. (недаступная спасылка)
Рублевская Л., Скалабан В. Буря и пена.(недаступная спасылка) 2009. Взлет и падение поэта Андрея Александровича. Время и бремя архивов и имен. Минск, Літаратура і Мастацтва.