адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дварэц.
Дварэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 43 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Дварэц |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 592 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 1 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Азяранскага сельсавета (3 населеныя пункты: Азяраны, Бярнатаўшчына і Кажухоўцы), таксама ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Буцвілавічы, Кулікоўшчына, Літаварцы, Рыбалава, Слайкоўшчына і Ціцейкі)[1]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раготнаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Раготна, вёскі Боркі, Дудзічы, Жыкавічы, Івязь, Навасёлкі, Петрукі, Пузавічы, Саваздзякі, Саннікі, Сямёнавічы, Яхноўшчына)[2]. 30 сакавіка 2021 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мяляхавіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Белагурна, вёскі Агароднікі, Белалозы, Дукрава, Жыхі, Івязянка, Каменка, Мяляхавічы, Харашкі, Цецеравец, Чураі, Ягадная і хутар Выгада)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1395 чалавек[4], з іх 80,3 % — беларусы, 14,1 % — палякі, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,5 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1592 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.