From Wikipedia, the free encyclopedia
Капытнік[3], або Кала[4] (Cálla) — род шматгадовых ценевынослівых водна-балотных або прыбярэжных травяністых раслін сямейства Ароідныя, або Ароннікавыя (Araceae). Род з’яўляецца адзіным прадстаўніком падсямейства Calloideae і ўключае толькі адзін від — капытнік балотны (Calla palustris).
Капытнік | ||||||||||||||||
Капытнік балотны (Calla palustris) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Calla L. | ||||||||||||||||
Адзіны від | ||||||||||||||||
|
Народныя назвы капытніка балотнага ўключаюць такія, як заяччы бабоўнік, какочнік[5], петушкі, пеўнікі[3], бобак, вахка, шалей[6], бабоўнік, гуска, жытніца, пятушкі[3][6][7], белакапытнік, какошнік[5], капялюшнік[6], мядзвежыя лапкі[6].
Расліна з кароткім узыходным сцяблом вышынёю да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырвоныя сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі.
Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.
Арэал — ад умераных да трапічных абласцей Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорнаальховых лясах.
Лекавая, дэкаратыўная і акварыумная расліна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.