Карлота Жаакіна Бурбон (ісп.: Carlota Joaquina Teresa de Borbón y Borbón, парт.: Carlota Joaquina Teresa de Bourbon e Bourbon; 25 красавіка 1775, Аранхуэс, Іспанія — 7 студзеня 1830, палац Келуш, Партугалія) — народжаная інфанта Іспанская, у замужжы каралева-кансорт Партугаліі.

Старэйшая дачка караля Іспаніі Карла IV і яго жонкі Марыі-Луізы Пармскай.

З 1785 года яна была заручана, а ў студзені 1790 выйшла замуж за Партугальскага прынца, а пазней караля Жуана VI, сына Марыі I. У 1788 годзе Жуан атрымаў тытулы прынца Бразільскага і 17-га герцага Браганса. Паміж 1788 і 1816 гадамі Карлота была вядомая як прынцэса Бразільская.

У шлюбе нарадзіліся:

  • Марыя Тэрэза (17931874), з 1810 жонка Педру Карласа Іспанскага і Партугальскага, з 1838 у другім шлюбе з удаўцом сваёй малодшай сястры Донам Карласам Старэйшым;
  • Франчэска Антоніа (17951801), 4-ы прынц Бейра;
  • Марыя Ізабела (17971818), з 1816 жонка свайго дзядзькі Фердынанда VII;
  • Педру (17981834), імператар Бразіліі як Педру I і кароль Партугаліі Педру IV;
  • Марыя Франчэска (18001834), з 1816 жонка Дона Карласа Старэйшага;
  • Ізабела Марыя (18011876), рэгентка Партугаліі;
  • Мігель I (18021866), кароль Партугаліі ў 1828—1834;
  • Марыя (18051834), памерла незамужняй;
  • Ганна (18061857), з 1827 жонка 1-га герцага Лоле.

У 1807 годзе разам з усёй сям’ёй з’ехала ў Бразілію, калі Партугалія была занята войскамі Напалеона. Вярнулася назад Карлота Жаакіна толькі ў 1820 годзе. Памерла ў палацы Келуш каля Лісабона.

Зноскі

  1. Carlota Joaquina de Borbón // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41705771'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2720582'></a>
  2. Lundy D. R. Carlota Joaquina de Borbón, Infanta de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.