From Wikipedia, the free encyclopedia
Маргарыта Во́йтэс (эст.: Margarita Voites; нар. 30 кастрычніка 1936, Масква) — эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка СССР (1979).
Маргарыта Войтэс | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | Масква, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 20 чэрвеня 2024[1] (87 гадоў) |
Краіна | СССР Эстонія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | сапрана і каларатурнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 30 кастрычніка 1936 года ў Маскве. Дзяцінства правяла ў Новасібірску.
Пасля вяртання сям'і ў Эстонію скончыла сярэднюю школу № 2 (цяпер гімназія імя М. Хярмы) у Тарту і паступіла ў Тартускі ўніверсітэт на бібліяграфічны факультэт. У 1957 годзе дэбютавала на сцэне ўніверсітэцкага тэатра ў аперэце І. Кальмана «Фіялка Манмартра». Не скончыўшы ўніверсітэт, пасля вучобы ў музычнай школе і падрыхтоўчых курсаў, паступіла ў Талінскую кансерваторыю (клас Л. Саўль), якую скончыла 1964 годзе.
З 1964 года салістка тэатра «Ванемуйнэ» ў Тарту. Член КПСС з 1966 па 1991. З 1969 па 1990 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.
Маргарыты Войтэс першая эстонская спявачка, якая была запрошана ў 1973 годзе спяваць у Вялікім тэатры ў Маскве і даць сольны канцэрт у Цэнтральнай канцэртнай зале «Расія». Гастралявала па многіх гарадах СССР і за мяжой, выступала ў такіх странах як Чэхаславакія, Румынія, Балгарыя, Германія, Венгрыя, Фінляндыя, Італія, Кіпр, Мальта, Швейцарыя, Японія, Індыя, Канада, Шры-Ланка, Швецыя.
30 кастрычніка 2006 годзе ў канцэртнай зале «Эстонія» ў Таліне адбыўся гала-канцэрт у гонар 70-летняга юбілею спявачкі.
У 2008 годзе абрана ганаровым членам Саюза акцёраў Эстоніі.
Сярод партый у операх: Канстанца («Выкраданне з сераля» В. А. Моцарта), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Нарына, Лючыя («Дон Паскуале», «Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Альцына («Альцына» Г. Ф. Гендэля); у аперэтах: Віялета («Фіялка Манмартра» І. Кальмана), Адэль («Лятучая мыш» І. Штрауса). Выступае як камерная спявачка. Партнёрамі Маргарыты Войтэс па сцэне былі Георг Отс, Хендрык Крум, Іва Куўск і іншыя.
Асаблівае месца ў яе рэпертуары ў апошнія гады набыў духоўны спеў, запісы якога былі зроблены ў 2005 годзе і выйшлі на кампакт-дыску «Авэ Марыя».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.