From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2015 года — 5-я прэзідэнцкія выбары з часу атрымання незалежнасці ў 1991 годзе. Адбыліся 11 кастрычніка 2015 года. Дата правядзення была прызначана 30 чэрвеня 2015 года на сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
11 кастрычніка 2015 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 87.2%[1] | ||
Кандыдат: | Аляксандр Лукашэнка | Таццяна Караткевіч | |
Партыя: | БСДП «Грамада» | ||
Кааліцыя | Народны рэферэндум | ||
Родам з: | Копысь | Мінск | |
Галасоў: | 5 095 156 (83.49%[1]) |
269 542 (4.42%) |
|
Кандыдат: | Сяргей Гайдукевіч | Мікалай Улаховіч | |
Глава партыі: | ЛДПБ | БПП | |
Партыя: | ЛДПБ | БПП | |
Глава партыі з: | 1995 | 1999 | |
Родам з: | Мінск | Мінск | |
Галасоў: | 202 325 (3.32%) |
101 990 (1.67%) |
Выбары адбыліся паводле двойчы змененай пасродкам рэферэндумаў Канстытуцыі 1994. У выніку першага ў 1996 адбылося пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне парламента ў двухпалатны. У выніку другога ў 2004 знялі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Ад часу ўвядзення ў 1994 пасады прэзідэнта Беларусі займаў Аляксандр Лукашэнка. Суперпрэзідэнцкая форма кіравання давала Прэзідэнту права на:
Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду пасля прынясення прысягі (Арт. 81). Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта (Арт. 81). Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (Арт. 80). Кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права быць грамадзянін, які мае судзімасць.
25 лістапада 2013 быў прыняты закон аб унясенні змяненняў у Выбарчы кодэкс. Гэты законапраект распрацоўваўся з канца 2012 г. (адразу ж пасля парламенцкіх выбараў), аднак да верасня 2013 г. ягоны змест не быў вядомы ні грамадскасці, ні профільнай міжнароднай структуры — Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Распрацаваная апазіцыяй версія[4] змяненняў у Выбарчы кодэкс была праігнараваная ўладамі, гэтаксама не былі задаволеныя патрабаванні аб арганізацыі публічнага абмеркавання законапраекта. Большасць унесеных змен накіраваны на арганізацыю выбарчага працэсу (адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў кандыдатаў на агітацыю з адначасовым павелічэннем магчымасцяў для папаўнення і выкарыстання выбарчых фондаў), забарона агітацыі за няўдзел у выбарах. На думку намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» В. Стэфановіча нормы Выбарчага кодэкса Беларусі, якія забараняюць заклікаць да байкоту выбараў, супярэчаць Канвенцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод»[5].
У параўнанні з іншымі прэзідэнцкімі кампаніямі, цяперашняя ўсё больш і больш набліжаецца да выбараў савецкага ўзору, калі не толькі апазіцыйна настроеныя актывісты, але і значная частка насельніцтва ведае пра загадзя вызначаны вынік. Манапалізаваныя дзеючай уладай СМІ, як і раней, ніякім чынам не агалошвалі альтэрнатыву дзеючай уладзе.
Па стане на пачатак 2015 у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый. 2 красавіка 2015 Рух «За Свабоду» вырашыў «ўстрымацца ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года»[6]. 16 мая 2015 аргкамітэт партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» заявіў, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкую кампанію 2015 года і таксама не будзе падтрымліваць непасрэдна ніводнага з кандыдатаў[7], гэтае рашэнне было падтрымана дэлегатамі Устаноўчага з’езду партыі 13 чэрвеня[8].
Як сказаў кандыдат на выбарах прзідэнта 2010 года, былы палітвязень Андрэй Саннікаў, у 2015 годзе выбары ўвогуле не адбыліся — тады быў у турме Мікалай Статкевіч, і апазіцыя свядома прыняла рашэнне не ўдзельнічаць[9].
2 ліпеня 2015 года з некаторымі прадстаўнікамі патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты (Леў Марголін ад А. Лябедзькі, С. Калякін, А. Дзмітрыеў ад Т. Караткевіч і А. Гайдукевіч, ад С. Гайдукевіча) сустрэўся намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд.
Да 17 ліпеня ўключна прэтэндэнты мусілі падаць заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, якая павінна быць разгледжаная ў пяцідзённы тэрмін з моманту падачы[33]. 15 прэтэндэнтаў падалі заявы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у ЦВК, але толькі 8 з іх былі зарэгістраваны[34].
Прэтэндэнт | Ініцыятыўная група | Подпісы | ||
---|---|---|---|---|
Колькасць[35] | Кіраўнік | Здадзеныя[36] | ||
Аляксандр Лукашэнка[37] | Прэзідэнт Беларусі | 10 577 | Міхаіл Орда | 1 761 145 |
Сяргей Калякін[38] | Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» | 1510 | Валеры Ухналёў | 48 |
Сяргей Гайдукевіч[39] | Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі | 2481 | Анатоль Хішчанка | 140 735 |
Таццяна Караткевіч[40] | Кааліцыя «Народны рэферэндум» | 1993 | Андрэй Дзмітрыеў | 107 299 |
Анатоль Лябедзька[41] | Аб’яднаная грамадзянская партыя | 975[42] | Віктар Карняенка | — |
Віктар Цярэшчанка[43] | прадпрымальнік, эканаміст | 946 | Алег Несьцяркоў | 130 404 |
Жанна Раманоўская[44] | настаўнік | 110 | Яўген Напорка | 780 |
Мікалай Улаховіч[45] | Беларуская патрыятычная партыя, вярхоўнай атаман «Беларускага казацтва» | 1422[46] | Міхаіл Вобразаў | 159 805 |
Прэтэндэнт | Кіраўнік ініцыятыўнай групы | Прычыны адмовы |
---|---|---|
Андрэй Канавец[47] | Дзмітрый Піліпчук | Адмовілі ў рэгістрацыі, бо ён адбываў турэмнае пакаранне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і ў выніку перапыніў 10-гадовы тэрмін знаходжання на тэрыторыі Беларусі. |
Мікалай Статкевіч[48] | Марына Адамовіч | Паводле меркавання ЦВК, у яго няма выбарчага права, бо ён «знаходзіцца ў стане судзімасці». |
Ірына Першына[49] | Марыя Храмцова | Адмовілі ў рэгістрацыі, бо колькасць ініцыятыўнай групы складала меней за 100 чал. |
Сяргей Заблоцкі[50] | Адмовілі ў рэгістрацыі, бо даслаў заяву па пошце, што парушае заканадаўста. | |
Тамара Бірукова[51] | Адмовілі ў рэгістрацыі, бо колькасць ініцыятыўнай групы складала меней за 100 чал. | |
Аляксандар Юдаеў[52] | Тацяна Бурая | |
Віктар Талмачоў[53] |
14 ліпеня першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступіў з ініцыятывай правядзення незалежнай экспертызы па выяўленні несапраўдных подпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, каб «не дапусціць парада кандыдатаў, якія былі б зарэгістраваныя з сумніўнымі 100 тысячамі подпісаў», як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г.[54].
28 ліпеня Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі М. Статкевіча заклікала ўсіх патэнцыйных кандыдатаў зняцца з выбарчай гонкі.
На прэс-канферэнцыі 28 жніўня апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец і Анатоль Лябедзька абвесцілі, што ўдзел у выбарах дэмакратычнай апазіцыі немагчымы, калі яна жадае выступаць супраць палітычнага рэжыму, што склаўся ў Беларусі. У гэты жа дзень старшыня ЦВК Л. Ярмошына на прэс-канферэнцыі паведаміла пра вынікі фармавання ўчастковых камісій. Былі ўтвораны 6080 участковых выбарчых камісій. У іх склад увайшло 66 941 чал. У склад участковых выбарчых камісій ад апазіцыі ўвайшлі 32 чал. (Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»—21 (з 147), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)—3 (49), Аб’яднаная грамадзянская партыя—4 (172), Партыя БНФ—2 (96) і аднаму прадстаўніку ад ГА БНФ «Адраджэньне» (57) і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны)[55].
29 жніўня Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне пра выхад партыі з выбарчай кампаніі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. За выхад прагаласавала 18 сябраў сойму, супраць — 11, двое — устрымаліся[56].
Пераможцам выбараў стаў дзейны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Афіцыйныя вынікі па абласцях і г. Мінску
Рэгіён[57] | С. Гайдукевіч | Т. Караткевіч | А. Лукашэнка | М. Улаховіч |
---|---|---|---|---|
Брэсцкая вобласць | 2,35 % | 5,39 % | 86,22 % | 1,18 % |
Віцебская вобласць | 3,87 % | 3,61 % | 87,28 % | 1,40 % |
Гомельская вобласць | 4,23 % | 2,27 % | 87,79 % | 1,69 % |
Гродзенская вобласць | 2,27 % | 4,75 % | 85,89 % | 1,03 % |
Мінская вобласць | 3,21 % | 4,41 % | 85,74 % | 2,17 % |
Магілёўская вобласць | 3,66 % | 3,46 % | 88,30 % | 1,07 % |
Мінск | 3,33 % | 7,07 % | 65,69 % | 2,72 % |
Усяго па краіне | 3,30 % | 4,44 % | 83,47 % | 1,67 % |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.