Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь — інстытут канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь створаны ў 1994 годзе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь» ад 30 сакавіка 1994 г. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў Суда — 11 гадоў.
Remove ads
Гісторыя
Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года Суд палічыў, што вынікі рэферэндуму аб змяненні канстытуцыі не будуць абавязковымі. Пасля адхілення В. Ганчара з паста главы Цэнтравыбаркама Старшыня Канстытуцыйнага Суда накіраваў Прэзідэнту зварот з патрабаваннем адмяніць гэта рашэнне[1]. Пасля рэферэндуму старшыня Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасцю прымаць прысягу на новай Канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[2]
У 1997 годзе Прэзідэнт звольніў з пасады суддзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на заканчэнне тэрміна яго паўнамоцтваў у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Суды адмовіліся прымаць да разгляду скаргу Пастухова. У 2003 годзе Камітэт па правах чалавека ААН убачыў у гэтай справе парушэнне артыкула 25 МПГПП у спалучэнні з артыкуламі 14 і 2[3].

У сімвалічны Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка 2018 года, Канстытуцыйны Суд пераехаў з будынка па вул. Карла Маркса, 32, дзе ўмовы былі досыць сціснутымі, у будынак па вуліцы Чырвонаармейскай, 4, які да 2012 года займаў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[4].
Remove ads
Склад
Канстытуцыйны Суд складаецца з 12 суддзяў з тэрмінам паўнамоцтваў у 11 гадоў. Палову суддзяў, у тым ліку старшыні прызначае Прэзідэнт (старшыня Суда прызначаецца са згоды Савета Рэспублікі), другую палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).
Старшыні Суда
- Валерый Гур’евіч Ціхіня — 1994—1996 гг.
- Рыгор Аляксеевіч Васілевіч — 1996 (в.а.)—1997 (старшыня)—2008 гг.
- Пётр Пятровіч Міклашэвіч — з 2008 года.
Remove ads
Суддзі
- Ала Мікалаеўна Бодак (з сакавіка 2019 года)
- Віктар Мікалаевіч Рабцаў (са снежня 2016 года)
- Наталля Аляксандраўна Карповіч (з сакавіка 2014 года)
- Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (з чэрвеня 2009 года)
- Лілія Рыгораўна Козырава (з лютага 2008 года)
- Вольга Генадзьеўна Сяргеева (з лютага 2008 года па верасень 2023)
- Леанід Міхайлавіч Рабцаў (са снежня 2007 года)
- Сяргей Пятровіч Чыгрынаў (са снежня 2007 года)
- Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (з верасня 2006 года)
- Таццяна Сямёнаўна Бойка (са студзеня 1997 года)
- Анатоль Герасімавіч Цікавенка (са студзеня 1997 года)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads