From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́дна на паве́транай паду́шцы[1], СПП[1] — судна (карабель), у якога ўся маса або значная яе частка на хаду ці без ходу падтрымліваецца над вадой (грунтам, лёдам або любы іншы апорнай паверхняй) сіламі залішняга ціску паветра, якое пастаянна напампоўваецца пад дішча.
Канструкцыю судна на паветранай падушцы прапанаваў у 1716 годзе шведскі вучоны Эмануэль Сведэнборг[1][2]. Пасля яго над гэтай ідэяй працавалі брытанцы Уільям Фруд і Джон Тарнікрофт, швед Густаў Лаваль, аўстра-венгерскі афіцэр і вынаходнік Дагаберт фон Тамамюль, француз Шарль Тэрык[3]. У 1915 годзе фон Тамамюль пабудаваў эксперыментальны тарпедны катар з паддувам, які дасягнуў хуткасці 40 вузлоў[2]. Прынцып руху на паветранай падушцы абгрунтаваў у 1927 годзе К. Э. Цыялкоўскі (у працы «Сопротивление воздуха и скорый поезд»[4]). У СССР працы па канструяванню СПП для ваенных мэт былі пачаты ў 1927[2] годзе пад кіраўніцтвам прафесара У. І. Ляўкова, а ў 1935 годзе прайшло першае выпрабаванне[1]. У 1937—1940 гадах калектывам спецыялістаў пад кіраўніцтвам У. І. Ляўкова былі створаны амфібійныя катэры на паветранай падушцы некалькіх тыпаў[4]. У канцы 1930-х гадоў катар Ляўкова скегавага тыпу «Л-5» вагой 9 тон дасягнуў хуткасці ў 73 вузлы (больш за 135 км/г)[2]. У 1955 годзе брытанскі вынаходнік Крыстафер Какерэл (англ.: Christopher Cockerell) падаў заяўку на патэнт канструкцыі СПП сапловага тыпу[2]. У 1959 годзе першае пабудаванае ім судна SR-N1 перасекла праліў Ла-Манш за 20 хвілін[2].
У 1960—1970-х гадах інтарэс да будаўніцтва суднаў на паветранай падушцы моцна ўзрос. Распрацоўкай праектаў і пабудовай вопытных узораў СПП ўзмоцнена заняліся ў шэрагу краін Еўропы, ЗША, Канадзе і Японіі. Эксперыментальна-тэарэтычныя даследаванні па аэрагідрадынаміцы СПП сталі праводзіцца ў такіх навуковых цэнтрах, як Нацыянальная фізічная лабараторыя ў Вялікабрытаніі, Даследчы басейн імя Д. Тэйлара і Аэрадынамічная лабараторыя імя Лэнглі ў ЗША, Нацыянальны навукова-даследчы камітэт у Францыі[4]. У пачатку 1960-х гадоў у СССР сталі распрацоўвацца пасажырскія СПП, прызначаныя для серыйнай пабудовы. Яшчэ ў 1950-х гадах пачаліся працы па выкарыстанню суднаў на паветранай падушцы ў ваенных мэтах.
У цяперашні час судны на паветранай падушцы шырока выкарыстоўваецца ва ўсім свеце для перамяшчэння розных грузаў. Найбуйнейшым з іх была 700-тонная цыстэрна-сховішча[4].
Асноўныя прыкметы класіфікацыі сучасных суднаў на паветранай падушцы, якія адлюстроўваюць асаблівасці іх канструкцыі і прынцыпу работы:
Па ступені ўзаемасувязі з апорнай паверхняй СПП падзяляюцца на[4]
Па прынцыповай схеме стварэння паветранай падушкі адрозніваць[4]:
Амфібійныя СПП часам маюць змешаную схему стварэння паветранай падушкі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.