From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапа́з[1] (ад грэч. τόπαζος) — напаўкаштоўны камень, мінерал з групы астраўных сілікатаў алюмінію (Al2(SiO4)(F, OH)2). Дамешкі Fe2+, Fe3+, Ti, Cr, V і інш. Фтору мае да 17 %[1].
Тапаз | |
---|---|
Неапрацаваны
тапаз | |
Формула | Al2[SiO4](F,OH)2 |
Прымесь | Fe2+, Fe3+, Ti, Cr, V |
Сінгонія | Рамбічная |
Колер | Бясколерны, залаціста-жоўты, бледна-блакітны, жоўты,
жаўтлява-карычневы, фіялетава-чырвоны, ружовы |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты |
Цвёрдасць | 8 |
Спайнасць | Дасканалая па {001} |
Злом | Ракавісты |
Шчыльнасць | 3,49—3,57 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,606—1,638 |
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі, ромба-біпірамідальны від сіметрыі. Колер блакітны, жоўты, фіялетавы, аранжавы, ружовы, бясколерны, часта празрысты. Пад уздзеяннем іанізавальнага выпраменьвання тапаз афарбоўваецца ў дымчаты, цёмна-жоўты і чырвоны колер[2]. Цвёрдасць 8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,49—3,57 (3,4—3,64[2]) г/см³.
Тапаз мае пнеўматаліта-гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў гранітных пегматытах і грэйзенах, часта ў россыпах, разам з палявым шпатам, кварцам, турмалінам, берылам, флюарытам, слюдамі і інш. Радовішчы маюцца ў Афганістане, Бразіліі, Пакістане, Расіі (Урал, Забайкалле), Японіі, на Мадагаскары, Украіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.