From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвард фон Роп (Ropp; 2 (14) снежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабургскі павет Віцебскай губерні, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939) — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.
Эдвард Роп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Эдвард фон Роп | |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Diocese of Tiraspol[d] | ||||||
Папярэднік | Anton Zerr[d] | ||||||
Пераемнік | Josef Alois Kessler[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Stefan Aleksander Zwierowicz[d] | ||||||
Пераемнік | Юрый Матулевіч | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Магілёўская архідыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Вінцэнт Ключынскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, палітык, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
2 снежня 1851[1] |
||||||
Смерць |
25 ліпеня 1939[1] (87 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Emmerich Julius von der Ropp[d] | ||||||
Маці | Isabella von Plater-Syberg[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямецкага баронскага роду, маці — з роду Плятэраў. У 1875 г. скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбрукскім і Фрэйбургскім універсітэтах. 3 1889 г. ксёндз у Лібаве, з 1896 г. канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 г. біскуп ціраспальскі, у 1904—1907 гг. — віленскі. Быў супраць атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літоўскай і беларускай моў у царкоўнае жыццё. Належаў да кансерватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). У пачатку 1906 заснаваў газету «Nowine Wilenskie» («Віленскія навіны»), у 1906—1909 валодаў газетай «Kurier Litewski». Дэпутат I Дзяржаўнай думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб’ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. Вельмі прыхільна паставіўся да мясцовых нацыянальных рухаў і пытанняў, што выклікала незадавольненне афіцыйных улад. У кастрычніку 1907 г. загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй па абвінавачанні ў антыдзяржаўнай дзейнасці і патуранні рэвалюцыйнаму руху[2]. Каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. Абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі пачаў выконваць мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч[3]. У ліпені 1917 г. прызначаны архібіскупам Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі з рэзідэнцыяй у Петраградзе. У пачатку 1919 г. арыштаваны Петраградскай ЧК як заложнік. У выніку хадайніцтва папы рымскага і за дазвол праехаць у Расію з Германіі савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную і грамадскую дзейнасць. Да 1931 г. фармальна лічыўся архібіскупам магілёўскім.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.