беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ягор Зубовіч (нар. 1 чэрвеня 1989, Узда) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ягор Вячаслававіч Зубовіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 чэрвеня 1989[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Нёман | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пачаў займацца футболам ва Уздзе, пасля трапіў у Мінск. Гуляў за розныя клубы. Выдатна правёў сезон 2011, стаўшы найлепшым бамбардзірам бабруйскай «Белшыны» і адным з лепшых у чэмпіянаце.
У снежні 2011 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію». Але праз два тыдні быў звольнены галоўны трэнер польскай каманды Чэслаў Міхневіч, а новы трэнер не бачыў Зубовіча ў складзе. У выніку Ягор вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пазней арэнда падаўжалася, у студзені 2013 года чарговы раз было падпісана арэнднае пагадненне[3].
У ліпені 2013 года з «Нафтана» перайшоў на правах арэнды ў гродзенскі «Нёман»[4]. У гродзенскім клубе здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Ягелонію», але не здолеў прыглянуцца трэнерскаму штабу і ў лютым 2014 года зноў адправіўся ў Гродна[5]. Першую палову сезона 2014 правёў у якасці цэнтральнага нападніка, пасля апусціўся на месца атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.
У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман» па заканчэнні арэнды, далучыўся да стану «Ягелоніі»[6]. Аднак, у выніку не трапіў на збор беластоцкага клуба ў Турцыю[7]. У выніку адправіўся на прагляд у «Слуцк», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў арэнднае пагадненне[8]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Слуцка» ў сезоне 2015. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Ягелонію»[9].
У сакавіку 2016 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне з польскім клубам з-за сістэматычнай нявыплаты заробку[10]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама» і падпісаў кантракт[11]. У складзе дынамаўцаў стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[12].
У лютым 2017 года праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[13], але пазней далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[14]. У складзе жодзінцаў стаў адным з асноўных нападнікаў, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату, з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[15].
У снежні 2017 года стаў іграком малайзійскага клуба «Малака Юнайтэд»[16]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2018 з 12 галамі стаў чацвёртым бамбардзірам чэмпіянату Малайзіі. У снежні 2018 года пакінуў клуб[17].
У студзені 2019 года ў чарговы раз стаў іграком мінскага «Дынама»[18]. У пачатку сезона 2019 часцей выхадзіў на замену, пасля стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2020 года трэніраваўся з дынамаўцамі, аднак у лютым па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[19]. У хуткім часе далучыўся да казахстанскага клуба «Жэтысу» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[20]. У складзе «Жэтысу» пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года стала вядома, што Зубовіч разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[21].
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[22]. Па выніках сезона 2023 з 14 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі і дапамог «Нёману» заваяваць срэбраныя медалі. У студзені 2024 года на два гады падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[23].
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2011—2012 гадах выступаў у алімпійскай зборнай Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.