Скурыстакры́лыя, таксама Вухавёрткі і Шчыкаўкі[2] (Dermaptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем. Налічваецца больш за 1900 відаў (1967 відаў па стане на люты 2008 года).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Скурыстакрылыя |
Forficula auricularia |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Dermaptera De Geer, 1773
|
Падатрады і сямействы |
---|
- Archidermaptera †
- Гемімерыды (Hemimeridae)
- Arixeniidae
Forficulina
- Pygidicranidae
- Diplatyidae
- Anisolabididae
- Labiduridae
- Apachyidae
- Spongiphoridae
- Chelisochidae
- Forficulidae
|
|
Закрыць
Даўжыня цела складае 3,5—50 мм. Пярэднія крылы цвёрдыя і моцна скарочаныя (ператвораныя ў цвёрдыя, скурыстыя надкрыльцы), заднія — перапончатыя, але існуюць і бяскрылыя формы. На канцы брушка ёсць прыдаткі ў выглядзе пары кляшчоў (цэркі). Вільгацелюбівыя і цеплалюбівыя, вядуць пераважна начны лад жыцця. Сілкуюцца дэтрытам і арганічнымі астаткамі жывёл і раслін.
Вядомыя вонкавыя паразіты (Arixenia esau) кажаноў (Cheiromeles torquatus), і драпежнікі (Arixenia jacobsoni) сілкуюцца насякомымі, якія насяляюць гуана кажаноў (гэтых вухавёртак вылучаюць у асобны падатрад Arixenina). Гемімерыды (Неmimerida, 7 відаў роду Hemimerus, Афрыка) паразітуюць на скуры хамяковага пацука (Cricetomys gambianus).
Байкоў-Некрашэвіч (па ўзгадках у ЭСБМ) і БНТ. Дадзены варыянт з’яўляецца аманімічным з назвай «шчыкалаткі» ў некаторых дыялектах.
- Скурыстакрылыя, вухавёртки // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Уховёртки, кожистокрылые // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь (руск.) / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 559. — 565 с. — 100 000 экз.