Іван Віктаравіч Кісель
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Кісель (нар. 28 мая 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага БДУ.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, пазней гуляў за юнацкія каманды «Мінска» і барысаўскага БАТЭ. З 2015 года пачаў прыцягвацца да дубля, на наступны год стаў трывала выступаць у дубліруючым складзе. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).
У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[3]. У складзе каманды спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў трапляць і ў стартавы склад. У кастрычніку з-за ўдзелу іграка ў матчы супраць «Ліды» (павінен быў прапускаць яе з-за дыскваліфікацыі) «Энергетыку-БДУ» было прысуджана тэхнічнае паражэнне[4], аднак каманда ўсё роўна здолела выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў складзе мінскага клуба[5]. 13 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Гомелем» (0:3), аднак пасля быў заменены назад.
У жніўні 2019 года пасля прагляду стаў іграком «Смаргоні» на правах арэнды[6], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года разарваў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[7].
У лютым 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[8], дзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года прыбыў на прагляд у петрыкаўскі «Шахцёр» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Пакінуў «Шахцёр» у ліпені 2021 года[10].
У ліпені 2022 года далучыўся да мінскага БДУ ў Другой лізе.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У складзе юнацкіх зборых Беларусі да 17 гадоў і да 19 гадоў удзельнічаў у адборачных і элітных раўндах чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads