Іван Паўлавіч Паромчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Паўлавіч Паромчык
Remove ads

Іва́н Па́ўлавіч Паро́мчык (8 (20) снежня 1896, в. Навасёлкі Ігуменскага павета Мінскай губерні, Расійская імперыя7 чэрвеня 1960, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. член РСДРП са студзеня 1917 года, пазней ВКП (б) і КПСС. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, партызан Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік Чырвонай Арміі.

Хуткія факты Іван Паўлавіч Паромчык, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

Іван Паромчык нарадзіўся 20 лютага 1896 года ў вёсцы Навасёлкі, цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці. Падлеткам пачаў працаваць на чыгуначнай станцыі Пухавічы, дзе пралетарскае асяроддзе згуляла важную ролю ў фарміраванні свядомасці юнака. Калі пачалася Першая сусветная вайна, 19-гадовага Івана мабілізавалі ў Рускую імператарскую армію ў 1915 годзе. У студзені 1917 году ён уступае ў РСДРП пад уплывам бальшавікоў. Ужо праз месяц яго абіраюць у партыйны камітэт 436-га Новаладажскага палка, і ён праводзіць палітычную работу сярод салдат 12-й арміі[1].

Станаўленне

У пачатку 1918 года Іван Паромчык уступае добраахвотнікам у Чырвоную Армію, вылучаецца ў баях з войскамі кайзераўскай Германіі і ваюе на Заходнім фронце. Скончыўшы пяхотныя курсы ў Казані і атрымаўшы званне «чырвоны камандзір», ён працягвае вучобу ў Казанскай вышэйшай ваеннай школе і пасля выпуску працуе намеснікам камісара школы. У ліпені 1921 года яго пераводзяць у Беларусь, дзе ён змагаецца з атрадамі Савінкова і Булак-Булаховіча[1].

З 1925 года ён знаходзіцца на савецкай і партыйнай рабоце: старшыня Пухавіцкага раённага выканкама, сакратар Мінскага акруговага выканкама, сакратар райкама партыі ў горадзе Узда і Плешчаніцах, інструктар ЦК Кампартыі Беларусі, КП(б)Б. У красавіку 1941 года ён пачынае працаваць у Наркамаце меліярацыі БССР[1].

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны адбываецца масавая эвакуацыя насельніцтва з Мінска ў савецкі тыл. Тысячы бежанцаў пакідаюць горад пад масіраванай бамбардзіроўкай Мінска фашысцкай авіяцыяй[2]. Іван Паромчык разам з жонкай і трыма дзецьмі эвакуіруецца на Урал у Сібір.

Партызанская барацьба ў акупаванай Беларусі

У жніўні 1942 года ЦК Кампартыі Беларусі накіроўвае Івана Паромчыка, вопытнага партыйнага работніка, у акупаваную фашыстамі Беларусь для арганізацыі партызанскай барацьбы. Ён прыбывае з Масквы ў партызанскі атрад «Разгром» у Чэрвеньскі раён. Мінскі падпольны абкам КП(б)Б, які знаходзіцца ў лясах Любанскага раёна ў Палессі, і ЦК КП(б)Б прымаюць рашэнне аб стварэнні на тэрыторыі Мінскай вобласці трох межрайкамаў партыі Мінскай, Барысаўскай і Слуцкай партызанскіх зон. Мінская зона аб'ядноўвае Заслаўскі, Дзяржынскі, Рудзенскі, Пухавіцкі, Мінскі і Чэрвеньскі раёны[1][3][4].

З 3 кастрычніка 1942 года Іван Паромчык як член падпольнага межрайкама КП(б)Б Мінскай зоны арганізуе і развівае партызанскі рух у шасці акупаваных раёнах Міншчыны. Падпольны межрайкам партыі ўзначальвае баявыя дзеянні партызан і падпольшчыкаў, займаецца стварэннем падпольных райкамаў партыі і камсамола, працуе з людзьмі на месцах. Адным з першых рашэнняў 15 кастрычніка 1942 года Мінскі межрайкам КП(б)Б фарміруе партызанскі атрад «25 год Кастрычніка» і накіроўвае яго ў Дзяржынскі раён. Пазней Мінскі межрайкам КП(б)Б аб'ядноўвае атрады «Разгром», «Камуніст», «Іскра» і «Сцяг» у брыгаду «Разгром» ў Чэрвеньскім раёне і прызначае камандаванне. На базе чатырох атрадаў ствараецца брыгада «За Савецкую Беларусь». Пачынае выходзіць газета «У бой за Радзіму», орган Рудзенскага падпольнага райкама партыі, друкуюцца і распаўсюджваюцца ўлёткі[1][3][4][5][6].

Камандаванне партызанскімі падраздзяленнямі Мінскай зоны

З 15 сакавіка 1943 года Іван Паромчык становіцца сакратаром падпольнага межрайкама КП(б)Б Мінскай зоны і камандзірам партызанскіх падраздзяленняў гэтай зоны, дзе дзейнічаюць больш за 10 тысяч партызан у складзе 8 брыгад: 1-й Мінскай, імя газеты «Праўда», «Разгром», «За Савецкую Беларусь», «Полымя», імя С. М. Кірава, «Чырвоны Сцяг» і імя М. А. Шчорса. Ідэя ўзбуйнення партызанскіх і падпольных атрадаў зыходзіла ад Мінскага межрайкама КП(б)Б і была часткай яго арганізатарскай работы. Сакратара Мінскага межрайкама партыі Івана Паромчыка партызаны называлі канспіратыўным імем Сувораў. Недалёка ад вёскі Валадута ў Чэрвеньскім раёне быў створаны партызанскі аэрадром «Пляцоўка Паромчыка» для пасадкі і ўзлёту самалётаў, што злучалі партызан з савецкім тылам. У чэрвені—кастрычніку 1943 года разам з многімі баявымі дзеяннямі была падрыхтавана і праведзена аперацыя «Рэйкавая вайна» у Мінскай зоне[3][4][5].

Пашырэнне дзеянняў у Мінску

З 4 кастрычніка 1943 года Іван Паромчык становіцца сакратаром Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б пасля рашэння ЦК Кампартыі Беларусі аб ліквідацыі межрайкамаў. Два папярэднія склада Мінскага падпольнага гаркама партыі былі арыштаваныя ў акупаваным Мінску і забітыя фашыстамі ў 1942 годзе. Знаходзячыся ў зоне ворага ў Чэрвеньскім раёне, Іван Паромчык нацэльвае партызанскія падраздзяленні, якія дыслакуюцца ў Чэрвеньскім і Пухавіцкім раёнах, на пашырэнне дзеянняў у акупаваным гітлераўцамі Мінску: вядзенне выведкі, усталяванне сувязяў з падпольшчыкамі, развіццё падпольнай барацьбы ў Мінску, выратаванне насельніцтва ад угону ў фашысцкае рабства, распаўсюджванне цэнтральных газет і ўлётак у Мінску. Ён працуе з камандзірамі і палітработнікамі 1-й Мінскай брыгады, брыгады імя газеты «Праўда» і іншых атрадаў. Сувязь з кіраўніцтвам ЦК Кампартыі Беларусі падтрымліваецца праз выведнікаў Г. С. Аляксеева і І. П. Севасцьянава. Трэці склад Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б і рэдактар яго газеты «Мінскі бальшавік» размяшчаліся на поўдні Мінскай вобласці на базе атрада «Мясцовыя», а сакратар гаркама Іван Паромчык працягваў дзейнічаць, знаходзячыся з партызанскімі падраздзяленнямі на Міншчыне[1][4].

Падрыхтоўка да вызвалення сталіцы Беларусі

У снежні 1943 года па рашэнні Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б задачы Івана Паромчыка пашыраюцца, ён нацэльвае камандаванне партызанскіх брыгад і атрадаў на правядзенне работы па захаванню прадпрыемстваў, абсталявання і жылога фонду, стварэнню груп па назіранні за мінаваннем аб'ектаў фашыстамі ў Мінску. У адпаведнасці з гэтым рашэннем ён арганізуе працу па падборы будучых кіраўнікоў для вызваленага Мінска сумесна з камандаваннем партызанскіх брыгад і атрадаў Міншчыны. Дзякуючы арганізатарскай і растлумачальнай працы пад яго кіраўніцтвам, з Мінска і некалькіх варожых гарнізонаў Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў былі выведзеныя больш за 500 сем'яў, якія размясцілі ў бяспечнай зоне і забяспечылі харчаваннем[1].

У чэрвені—ліпені 1944 года Чырвоная Армія правяла буйнамаштабную наступальную аперацыю «Баграціён» і Мінскую аперацыю пры падтрымцы партызан, вызваліўшы Мінск 3 ліпеня 1944 года. У ходзе ваенных дзеянняў была акружаная 105-тысячная групоўка фашысцкіх войскаў, разгром якой завяршыўся 11 ліпеня 1944 года, што ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Мінскі кацёл».

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў арганізацыі і вядзенні партызанскай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, Іван Паромчык быў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі[5][7].

Пасляваенныя гады

З чэрвеня 1945 года Іван Паромчык працуе старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і кіруе арганізацыяй аднаўлення разбуранай сталіцы Беларусі. У лісце ад 13 чэрвеня 1945 г., накіраванаму вышэйшага кіраўніцтва краіны, ён сумесна з Васілём Казловым, Раманам Мачульскі і Іосіфам Бельскім прапануе хадайнічаць «перад саюзным урадам аб прысваенні сталіцы Беларусі — гораду Мінску звання гораду-героя за выбітны ўдзел яго ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху». Толькі ў 1974 годзе Мінску было прысуджана званне горада-героя, калі Івана Паромчыка ўжо не было ў жывых[8].

Летам 1946 года ён становіцца намеснікам Старшыні Савета народных камісараў БССР (цяпер Савет Міністраў). Пасля выхаду на пенсію з'яўляўся кансультантам Вярхоўнага Савета БССР да раптоўнай смерці ў чэрвені 1960 года.

Remove ads

Узнагароды

Цікавыя факты

  • За асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў партызанскай барацьбе супраць фашыстаў у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, Іван Паромчык быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, але ўказ аб яго ўзнагароджанні не быў падпісаны ў Маскве.
  • Сціпласць Івана Паромчыка не была сакрэтам: ён пражываў з сям'ёй у маленькай кватэры, адмовіўся ад дачы, перадаў у гараж Саўнаркама БССР аўтамабіль, падораны яму ў асабістае карыстанне маршалам С. К. Цімашэнка за заслугі ў арганізацыі партызанскай барацьбы.
  • Пасля смерці яго ордэны па патрабаванні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР былі перададзеныя туды ў сувязі з наяўнасцю ў іх каштоўных металаў.

Зноскі

  1. Лещеня С.К. С паролем горкома: Записки секретаря Минского подпольного горкома партии. — Мінск: «Беларусь», 1981. — С. 20. — 240 с.
  2. Домород К.И. Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941-1944. Под ред. И.М. Игнатенко. — Мінск: «Наука и техника», 1992. — С. 51.
  3. Партийное подполье в Белоруссии 1941-1944: Страницы воспоминаний. Минская область и Минск. — Мінск: «Беларусь», 1984. — 367 с.
  4. Короткевич А.Т. Обелиск у дороги. — Мінск: «Беларусь», 1971. — С. 144. — 184 с.
  5. Сацункевич И.Л. Суровая быль. — Мінск: «Беларусь», 1969. — С. 98-100. — 384 с.
  6. Джагаров М.М. Костры партизанские: Записки командира. — Мінск: «Беларусь», 1970. — 288 с.
  7. Самович А., Великий А., Корбут В. Путь звания к признанию // Советская Белоруссия. — 2014. — 5 чэрвеня — № 104.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads