Ігар Мікалаевіч Заяц

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Заяц (нар. 8 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Хуткія факты Ігар Заяц, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2017 года выступаў за дубль. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Гомеля»[3]. У гомельскім клубе таксама замацаваўся ў аснове і дапамог яму вярнуцца ў элітны дывізіён. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў «Гомель»[4], у пачатку 2021 года трэніраваўся з дублем «Дынама», а ў лютым 2021 года зноў быў арандаваны гомельскім клубам[5]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў выступаць у стартавым складзе, пазней стаў часам выхдзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[6]. У першай палове 2022 года трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, але выхадзіў на поле толькі ў дублі.

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[7], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб[8], аднак у студзені 2023 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам»[9].

У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[10] і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[11].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads