Іжскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́жскі сельсавет (да 1970-х Іжанскі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Іжа.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Іжа — знаходзіцца за 25 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 128 кіламетраў ад горада Мінска.
Іжскі сельсавет мяжуе з Нарачанскім, Любанскім сельсаветамі Вілейскага раёна, Занарацкім сельсаветам Мядзельскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Найбуйнейшыя населеныя пункты — аграгарадок Іжа (420 чал.), аграгарадок Лыцавічы (503 чал.), в. Каралеўцы (92 чал.), в. Слабада (77 чал.).
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чурлонскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Іжскага сельсавета 30 населеных пунктаў[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1447 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1204 чалавекі[5].
Дэмаграфія
Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1418 чалавек, у тым ліку:
- Маладзей працаздольнага ўзросту — 191
- Працаздольнага ўзросту — 748
- Старэй працаздольнага ўзросту — 479
Колькасць гаспадарак — 693
Склад
Іжскі сельсавет уключае 27 населеных пунктаў:
- Баравыя — вёска.
- Берасніха — вёска.
- Вуткі — вёска.
- Дварэц — вёска.
- Засценкі — вёска.
- Зенанова — вёска.
- Золькі — вёска.
- Іжа — аграгарадок.
- Калодкі — вёска.
- Канаціха — вёска.
- Каралеўцы — вёска.
- Куліха — вёска.
- Курнікі — вёска.
- Леснікі — вёска.
- Лыцавічы — аграгарадок.
- Любкі — вёска.
- Ляда — вёска.
- Макарычы — вёска.
- Муляры — вёска.
- Навадубава — вёска.
- Ралічы — вёска.
- Слабада — вёска.
- Спягла — вёска.
- Старадубава — вёска.
- Тарасавічы — вёска.
- Шляпы — вёска.
- Ямы — вёска.
Remove ads
Вытворчая сфера, паслугі
- Іжскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
- Участак «Іжа, Лыцавічы» ДУП «Вілейская ЖКГ»
- Участак Вілейскага філіяла ДП «Мінаблпаліва»
- Пажарна-аварыйна-выратавальны пост № 15, в. Золькі. Кіраўнік — Смаленскі Сяргей Францавіч (2012).
- ААТ «Чурлёны» (253 работнікі). Агульная плошча сельгасугоддзяў 9106 га, з іх ворыва — 3502 га. Кіраўнік — Міргалоўскі Пётр Мікалаевіч.
- Фермерская гаспадарка Навасёлка Генадзя Міхайлавіча, в. Баравыя
- Фермерская гаспадарка Сарокі Вячаслава Пятровіча, в. Лыцавічы
- Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Іжа
- Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Лыцавічы
- Электравузел сувязі, Іжа. Кіраўнік — Занкавіч Валеры Віктаравіч.
Remove ads
Сацыяльна-культурная сфера
Ахова здароўя, сацыяльнае абслугоўванне
- Іжская амбулаторыя
- Іжская бальніца сястрынскага догляду
- Лыцавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт
- Іжская аптэка
78 чалавек (2012) знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні. Ім аказваюць дапамогу 6 сацыяльных работнікаў.
Адукацыя
- Чурлёнская сярэдняя школа-сад (в. Лыцавічы)
- Іжская базавая школа-сад.
Культура
- Сельскі дом культуры, в. Іжа
- Сельскі дом культуры, в. Лыцавічы
- 2 сельскія бібліятэкі
Remove ads
Культавыя ўстановы
- Свята-Іосіфаўская царква ў в. Іжа
- Свята-Успенская царква ў в. Спягла
- Капліца ў гонар праведнай Ганны ў в. Лыцавічы (асвечаная ў 2012 годзе)
Памятныя і цікавыя мясціны
- Курганны могільнік XIII—XIV стагоддзяў паблізу дарогі Іжа-Слабада.
- Месцы баёў у час Першай сусветнай вайны. Засталіся сляды фартыфікацыйных збудаванняў і вайсковыя могілкі[6].
Галерэя
- Каралеўцы. Помнік у гонар першага згадвання вёскі.
- Урочышча Біты Лог ля Каралеўцаў. Помнік паўстанцам 1863 года.
- Капліца з Каралеўцаў. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
- Золькі. Помнік Адаму Гурыновічу
- Золькі. Сямейная капліца Гурыновічаў на могілках, адноўленая ў 2008 г.
- Золькі. Камяніца
- Золькі. Клець
- Калодкі. Могілкавая капліца
- Спягла. Свята-Успенская царква
- Макарычы. Лінейная забудова
Remove ads
Страчаная спадчына
- Вадзяны млын у вёсцы Іжа і мост праз раку Нарачанка (пачатак XX стагоддзя, знішчаны ў 1980-х гадах)
- Капліца ў вёсцы Старадубава (1934—1963)
Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэння ў Старадубаве была пабудаваная ў 1934 годзе. У святыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыязджалі святары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 года. У гэтым годзе яе разабралі і перавезлі ў цэнтр сельсавета вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011 годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранцы.[7]
У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[7]
На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асвячэнне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 года. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.[8]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Адам Гурыновіч (1869—1894). Беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст і рэвалюцыянер. Жыў у маёнтку Крыстанопаль паблізу вёскі Золькі.
- Іван Касяк (1909—1989). Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Мінску ў чэрвені 1944 года. Дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША. У 1957—1989 гадах старшыня Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі. Аўтар часопіса «Беларуская думка»[9].
- Зянон Ломаць — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006—2010 гадах старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Ахрышчаны ва Успенскай царкве ў Спягле ў 1944 годзе[10].
- Васіль Місюль. Настаўнік. Дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША. У 1954 годзе выступіў у Кангрэсе ЗША са сведчаннем злачынстваў савецкай улады ў Вілейскай турме ў 1941 годзе[9].
- Ядвіга Пастарнак, нар. у вёсцы Старадубава ў 1927 г. Верніца-каталічка, якой у 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў падзячны ліст. Упершыню ў гісторыі такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[7]
- Анатоль Рогач — беларускі краязнаўца, даследчык гісторыі Беларускага Павілля. Выпускнік Іжанскай сярэдняй школы, ураджэнец вёскі Каралеўцы[11].
- Язэп Сцепановіч, беларускі навуковец у галіне батанікі. Доктар навук. Старшыня тэрміналагічнай камісіі Рады Таварыства беларускай мовы[9].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads