Ізапрапілавы спірт
хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізапрапілавы спірт, прапанол-2 (2-прапанол), ізапрапанол, дыметылкарбінол, ІПС — найпросты другасны аднаатамны спірт аліфатычнага шэрагу. Існуе ізамер ізапрапанолу — 1-прапанол.
Remove ads
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Тэмпература кіпення 82,4 °C, шчыльнасць 0,7851 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Утварае сумесі з вадой і арганічнымі растваральнікамі.
Належыць да рэчываў 3-га класа небяспекі (умерана небяспечныя рэчывы) па ступені ўздзеяння на арганізм, валодае наркатычным дзеяннем. Мяжа ПДК для пароў ізапрапанолу ў паветры складае 10 мг/м³. Атручванне ізапрапілавым спіртам узнікае ў выніку удыхання пароў, якія змяшчаюць канцэнтрацыю, перавышаючую ПДК. Кумулятыўных уласцівасцей не мае. Спажыванне ўнутр ужо ў невялікіх дозах выклікае атручэнне.
Remove ads
Выкарыстанне
Шырока выкарыстоўваецца як тэхнічны спірт у сродках для чысткі шкла, аргтэхнікі і г. д. і як растваральнік у прамысловасці.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
- Изопропиловый спирт(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Изопропиловый спирт // ХиМиК.ру (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads