Ілья Васілевіч Рашчэня

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілья Рашчэня (нар. 27 мая 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Хуткія факты Ілья Рашчэня, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», з 2014 года пачаў выступаць за каманду ў Першай лізе, з цягам часу замацаваўся ў аснове. Па выніках сезона 2018 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сам, аднак, быў выведзены з асноўнага складу і падтрымліваў форму з дублем, а ў сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў крымскі клуб «Інкамспорт»[5], які ўзначальваў беларускі спецыяліст Юрый Свіркоў. У маі 2019 года пасля звальнення Свіркова пакінуў каманду ўслед за ім.

У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падпісаў паўнавартасны кантракт са «Смалявічамі»[7]. У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8] і неўзабаве далучыўся да «Слуцка»[9]. У «Слуцку» стаў трывалым іграком асновы.

У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[10] і неўзабаве далучыўся да астраханскага «Валгара»[11]. У чэрвені 2023 года пакінуў астраханскі клуб па заканчэнні кантракта[12].

У жніўні 2023 года стаў іграком «Гомеля»[13]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[14].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2013 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

11 лістапада 2016 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны, але ўжо на 9-й хвіліне быў заменены.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads