Іван Іосіфавіч Леановіч
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Іосіфавіч Леано́віч[2] (18 красавіка 1929 — 6 кастрычніка 2018[3]) — вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту, доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Цырын (сучасны аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1953 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. Скончыў школу ў Цырыне. З 1944[3] года працаваў на Брэст-Літоўскай чыгунцы і адначасова вучыўся у школе рабочай моладзі ў Баранавічах. У 1948 годзе паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, які скончыў у 1953 годзе і застаўся працаваць у ім асістэнтам на кафедры транспарту лесу[3]. Паступіў у завочную аспірантуру пры Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і энергетыкі лясной прамысловасці ў Хімках і ў 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1962 года дацэнт кафедры кафедры транспарту лесу і дарожных машын Беларускага лесатэхнічнага інстытута, з 1963 года прарэктар. У 1968—1984 гадах І. І. Леановіч ў Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на пасадзе намесніка міністра. З 1974 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце: прафесар кафедры будаўніцтва і эксплуатацыі дарог, у 1979—2009 гадах — яе загадчык. У 1984—1988 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы ў Рэспубліцы Куба ў якасці саветніка ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі.
Remove ads
Навуковая
Аўтар навуковых прац ў галіне дарожнага матэрыялазнаўства, будаўніцтва, рамонту і ўтрымання дарог, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалагічным маніторынгу, арганізацыі навукі і падрыхтоўкі кадраў для дарожна-транспартнага комплексу Беларусі.
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[4][5].
Сярод апублікаванага:
- Автомобильный транспорт леса Белоруссии: (Из опыта работы лесозаготовитульных предприятий республики) / И. И. Леонович, К. С. Драгун, Г. Г. Давыдулин; Белорус. респ. правл. Науч.-техн. о-ва лесной пром-сти и лесного хоз-ва. — Мн.: Вышэйшая школа, 1972.
- Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. — Мн., 1977. (разам з М. П. Вырко);
- Основы строительного дела. — Мн., 1980. (у сааўтарстве);
- Дорожная климатология. — Мн., 1994.;
- Дорожно-строительные материалы. — Мн., 1983. (разам з К. Ф. Шумчыкам).
Remove ads
Узнагароды і ганаровыя званні
- Ордэн «Знак Пашаны» (1976)
- Ордэн Айчыны II ступені
- Ордэн Айчыны III ступені
- Медаль «Ветэран працы»
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1981)
- Медаль імя У. І. Вярнадскага Расійскай Акадэміі навук
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Ленінская ганаровая грамата парткома партыйных арганізацый савецкіх устаноў у Рэспубліцы Куба
- Дыплом гонару ВДНГ СССР
- Ганаровы транспартнік Беларусі
- Ганаровы дарожнік Беларусі
- Нагрудныя знакі адзнакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР, Дзяржстандарта СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
- Ганаровы прафесар Маскоўскага аўтамабільна-дарожнага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Ганаровы доктар Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта Гедзіміна
- Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #141939419 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 верасня 2025.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- Марина Савошко Жизнь, посвящённая науке(недаступная спасылка) (руск.)
- База патентов Беларуси Архівавана 20 лютага 2020. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads