Брэст-Літоўская чыгунка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэст-Літо́ўская чыгу́нка — сетка чыгуначных ліній ў 1939—1951 гадах, якая звязвала БССР з Заходняй Еўропай, Літвой і Украінай і абслугоўвала Баранавіцкую, Брэсцкую, Гродзенскую, Маладзечанскую, Палескую і Пінскую вобласці. Уключала такія чыгуначныя лініі, як Высока-Літоўск — Ковель, Брэст — Жыткавічы, Баранавічы — Слуцк, Брэст — Негарэлае, Гродна — Ліда — Маладзечна, Андрэевічы — Баранавічы, Стасілаў — Баранавічы — Лунінец і іншыя. Агульная даўжыня чыгуначных ліній станам на 1950 год складала 1145 кіламетраў і 600 кіламетраў вузкакалейных ліній. Упраўленне чыгункі размяшчалася ў Баранавічах. Друкаваны орган з 1940 года — газета «Сталинский маршрут». У 1951 годзе аб’яднана з Мінскім аддзяленнем Заходняй чыгункі ў Мінскую чыгунку[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads