Ірына Ігнацьеўна Навацкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Ігнацьеўна Нава́цкая (нар. 8 студзеня 1950, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Член Саюза архітэктараў з 1984 года.
Скончыла ў 1969 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1979 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі В. І. Герашчанка, І. А. Сітнікава). Працавала ў інстытутах «Белдзіпрагандаль», «Чыгунпраект», старэйшы архітэктар, з 1975 кіраўнік групы архітэктараў, з 1999 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белбыттэхпраект».
Творчасць
Аўтар праектаў будынкаў грамадскага і вытворчага прызначэння для бытавога абслугоўвання насельніцтва. Асноўныя працы: лазні на 110 месцаў у г.п. Нароўля (1977), г.п. Беразіно (1978), г.п. Масты, г.п. Смалявічы (1979), дамы побыту на 200 месцаў у г. Рэчыцы (1986), у г. Каменец (1983), у г. Карэлічы (1983), цэх чысткі дыванаў у г. Магілёве (1989), факторыя № 1 ЯНАА (2000), капрамонт з мадэрнізацыяй лазні № 1 у г. Мінску (2007).
У 2011—2014 займаецца праектаваннем гандлёва-грамадскага цэнтра ў г. Баранавічы, у г. Рэчыцы; супермаркетаў у г. Слуцк, г. Стоўбцы; лагістычных цэнтраў; адміністрацыйна-офіснага будынка ў г. Мінску па вул. Андрэеўская.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads