Адзі Шамір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адзі Шамір (іўр.: עדי שמיר, нар. 6 ліпеня 1952,[3] Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі крыптолаг і вынаходнік. Адзін з вынаходнікаў алгарытму Рывеста-Шаміра-Адлемана (RSA) (разам з Ронам Рывестам і Ленам Адлеманам ), схемы ідэнтыфікацыі Фейга — Фіата — Шаміра (разам з Урыэлем Фейге і Амасам Фіатам ) і дыферэнцыяльнага крыптааналіза, зрабіў вялікі ўклад у галіне крыптаграфіі і інфарматыкі.[4]
Прафесар інфарматыкі і прыкладной матэматыкі ў інстытуце Вейцмана, лаўрэат прэміі Цьюрынга. Член НАН Ізраіля (1998), замежны член НАН ЗША (2005),[5] Французскай акадэміі навук (2015),[6] Лонданскага каралеўскага таварыства (2018) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2019).
Remove ads
Біяграфія
Адзі Шамір нарадзіўся ў Тэль-Авіве. Атрымаў ступень бакалаўра навук (BSc) па матэматыцы ў Тэль-Авіўскім універсітэце ў 1973 годзе і ступень магістра (MSc) і доктара навук (PhD) па інфарматыцы ў Інстытуце Вейцмана ў 1975 і 1977 гадах адпаведна. [7] Правёў год у якасці постдактаранта ва Уорыкскім універсітэце, з 1977 па 1980 год займаўся даследаваннямі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
У 1980 годзе Адзі Шамір вярнуўся ў Ізраіль і пачаў працаваць на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ў Інстытуце Вейцмана. З 2006 года з’яўляецца запрошаным прафесарам у Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У 1979 годзе Адзі Шамірам была распрацавана схема падзелу сакрэту , матэматычны метад для разбіцця нейкага «сакрэта» на некалькі «удзельнікаў» для наступнай рэканструкцыі. У 1986 годзе Шамір удзельнічаў у распрацоўцы пратакола аўтэнтыфікацыі, названага пасля пратаколам Фейга — Фіата — Шаміра . Разам са сваім вучнем Элі Біхамам Шамір распрацаваў дыферэнцыяльны крыптааналіз, метад атакі на блокавыя шыфры. Пазней высветлілася, што дыферэнцыяльны крыптааналіз быў ужо вядомы — і трымаўся ў сакрэце — як IBM[8], так і Агенцтвам нацыянальнай бяспекі.[9]
Шамір таксама зрабіў уклад у інфарматыку па-за межамі крыптаграфіі, напрыклад, знайшоў першы алгарытм лінейнага часу для 2-выканальнасці[10] і паказаў эквівалентнасць класаў складанасці PSPACE і IP.
Remove ads
Узнагароды
- 1983 — Прэмія Эрдзёша[11]
- 1986 — IEEE W.R.G. Baker Award[12]
- 1987 — Прэмія Вейцмана за даследаванні ў галіне дакладных навук
- 1990 — UAP Scientific Prize
- 1992 — Залаты медаль Пія XI[3]
- 1994 — Прэмія Ротшыльда
- 1996 — Прэмія Канелакіса[13]
- 2000 — Прэмія ў галіне камп’ютараў і камунікацый імя Кодзі Кобаясі[14]
- 2002 — Прэмія Цьюрынга, «за ўнікальны ўклад па павелічэнні практычнай карысці сістэм шыфравання з адкрытым ключом»[15]
- 2008 — Дзяржаўная прэмія Ізраіля
- 2008 — Прэмія Акава
- 2009 — C&C Prize
- 2012 — Вялікі медаль Французскай акадэміі навук
- 2017 — Прэмія Японіі
- 2017 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award
- 2024 — Прэмія Вольфа па матэматыцы за фундаментальны ўклад у матэматычную крыптаграфію
- 2025 — Прэмія Леўчына за ўклад у крыптаграфію рэальнага свету[16]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads