Адкрыты міжнародны ўніверсітэт развіцця чалавека «Украіна»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адкрыты міжнародны ўніверсітэт развіцця чалавека «Украіна»
Remove ads

Адкрыты міжнародны ўніверсітэт развіцця чалавека «Украіна» — украінская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова.

Хуткія факты Адкрыты міжнародны ўніверсітэт развіцця чалавека «Украіна», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

30 чэрвеня 1998 года было прынята рашэнне аб утварэнні ўніверсітэта на першым сходзе заснавальнікаў, сярод якіх — Кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя, Украінскі саюз інвалідаў, Міжнародны дабрачынны фонд развіцця чалавека, Украінскае таварыства глухіх, Міжнародны дабрачынны фонд інвалідаў Чарнобыля і іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы. Ужо 12 ліпеня наступнага года пачала працу прыёмная камісія, і на першы курс было залічана 1616 студэнтаў. У гэтым жа годзе адкрыты першыя філіялы ўніверсітэта ў 20 гарадах Украіны.

У 2000 годзе створана яшчэ два філіяла ўніверсітэта «Украіна» і праведзены набор на 28 спецыяльнасцяў. Агульны кантынгент студэнтаў універсітэта склаў каля 6 тыс. чалавек. У 2001 годзе тэрытарыяльна адасобленыя падраздзяленні ўніверсітэта ахапілі 24 горада краіны ва ўсіх рэгіёнах. Ва ўніверсітэце на той час навучалася ўжо амаль 12 тыс. студэнтаў.

На працягу 2003—2004 гадоў адкрываюць новыя філіялы i вучэбна-кансультацыйныя цэнтры. Тэрытарыяльна адасобленыя падраздзяленні ўніверсітэта працягваюць развівацца і самыя магутныя з іх становяцца інстытутамі. Набор ажыццяўляецца на 47 спецыяльнасцей розных адукацыйна-кваліфікацыйных узроўняў. Ва ўніверсітэце на той час вучыцца ўжо амаль 25 тыс. студэнтаў.

19 красавіка 2005 года ўніверсітэт атрымаў ІІІ—ІV узровень акрэдытацыі. Дзейнічае 6 інстытутаў і 1 факультэт, у складзе якіх функцыянуюць 38 кафедраў. Вядзецца падрыхтоўка бакалаўраў, спецыялістаў, магістраў. Каледж «Асвета» ажыццяўляе падрыхтоўку малодшых спецыялістаў.

Remove ads

Структура

Інстытуты і факультэты

  • Інстытут эканомікі і менеджменту
  • Інжынерна-тэхналагічны інстытут
  • Інстытут сацыяльных тэхналогій
  • Інстытут філалогіі і масавых камунікацый
  • Інстытут правы і грамадскіх адносін
  • Інстытут камп’ютарных тэхналогій
  • Інстытут адкрытага адукацыі
  • Факультэт біямедыцынскіх тэхналогій

Рэгіянальныя прадстаўніцтвы

Каледжы

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads