Адольф Хрыстафоравіч Гетнер
старшыня Мінскага гарвыканкама (1922—1923), Генеральны пракурор БССР (1922—1925) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адо́льф Хрыстафо́равіч Ге́тнер (8 студзеня 1887, Мітаўскі павет, Курляндская губерня — 1938[1], НКУС) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1918—1919 гг. наркам юстыцыі і член ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай рэспублікі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мітаўскае рэальнае вучылішча. У 1917 г. удзельнік Кастрычніцкага перавароту ў Смаленску. З 1920 года член Мінскага губрэўкама, затым загадчык агульнага аддзела, старшыня Кантрольнай камісіі КП(б)Б, потым наркам юстыцыі БССР, нам. старшыні СНК БССР. З 1923 г. старшыня выканкама Мінскага гарсавета. З 1925 г. сакратар Шклоўскага РК КП(б)Б, з 1933 — старшыня Магілёўскай раённай кантрольнай камісіі КП(б)Б. Член ЦВК БССР і яго прэзідыумаў (1921—1924), член ЦБ КП(б)Б (1919—1924).
Арыштаваны органамі НКУС і асуджаны да ВМП у 1938 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны.
Remove ads
Зноскі
- История в лицах(руск.) // Юстыцыя Беларусі. — 2009. — № 2. — С. 17. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads