Майсей Абрамавіч Сягаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Майсе́й Абра́мавіч Сяга́ль (1891, мясцечка Шаўлі, Ковенская губерня — 1945) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1925—1928 гг. наркам юстыцыі і пракурор БССР[1].

Хуткія факты Майсей Абрамавіч Сягаль, Народны камісар юстыцыі БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў камерцыйнае вучылішча ў г. Рызе, поўны курс юрыдычнага факультэта ветэрынарнага інстытута, экстэрнам — эканамічны факультэт політэхнічнага інстытута.

У гады Першай сусветнай вайны аж да Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў ветэрынарным урачом.

Пасля рэвалюцыі быў намеснікам старшыні ваеннага трыбунала Каўказскага фронту і Каўказскай арміі, першым пракурорам Маскоўскай ваеннай акругі[2], ваенным пракурорам Вярхоўнага суда РСФСР, пракурорам пры Наркамюсце РСФСР.

Рашэннем ЦВК БССР ад 6 красавіка 1925 года прызначаны пракурорам Беларускай ССР, з 16 красавіка — наркам юстыцыі БССР, вызвалены ад займаемых пасад 7 чэрвеня 1928 года.

У 1927—1928 гадах — дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, займаў пасаду намесніка дэкана факультэта права.

З чэрвеня 1928 года быў дэканам арганізаванага факультэта савецкага права Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 20 красавіка 1929 года выконваў абавязкі рэктара КДУ. З 29 мая 1929 года быў зацверджаны рэктарам КДУ, адначасова займаў пасаду дэкана факультэта савецкага права. У лютым 1930 года быў вызвалены з пасады рэктара.

Пасля ён быў на пасадзе рэктара ўніверсітэта ў Ташкенце, кіраваў трыма ВНУ ў Маскве ў другой палове 1930-х гадоў[3]. Пасля працаваў дырэктарам упраўлення Пяцігорскага курорта.

Асабістая справа члена УКП(б) Майсея Абрамовіча Сягаля была пагашаная Стаўрапольскім АК УКП(б) 21 жніўня 1945 года па прычыне смерці.

Remove ads

Зноскі

  1. История в лицах(руск.) // Юстыцыя Беларусі. — 2009. — № 2. — С. 17. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
  2. Яновский О., Назаренко А. «Университетские страницы» прокурора(руск.) // Беларуская думка. — 2012. — № 10. — С. 76—83.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads