Азербайджан на конкурсе песні Еўрабачанне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Азербайджан на конкурсе песні Еўрабачанне
Remove ads

Азербайджан дэбюціраваў на Конкурсе песні Еўрабачанне ў 2008 годзе, калі мясцовы тэлеканал İTV атрымаў афіцыйнае права на трансляцыю конкурса. Азербайджан кожны раз выходзіць у фінал і самае горшае выступленне яго прадстаўнікоў - 8 месца ў фінале "Еўрабачання 2008". У 2011 годзе дуэт Ell & Nikki перамог на конкурсе, атрымаўшы 221 бал.

Хуткія факты Азербайджан, Удзелы ...

Першы ўдзел Азербайджана на Еўрабачанні апынуўся паспяховым, і краіна выйшла ў фінал з першага паўфіналу, а пасля заняўшы 8 месца з 132 баламі. Раней іншая тэлекампанія, AzTV, хацела прыняць удзел у "Еўрабачанні 2007", але правілы Еўрапейскага вяшчальнага саюза не дазволілі зрабіць гэта, бо AzTV не быў удзельнікам EBU. AzTV было адмоўлена ва ўступленні ў ЕВС 18 чэрвеня 2007 года, так як тэлеканал быў прызнаны занадта звязаным з ўрадам Азербайджана. 5 ліпеня таго ж года, İTV стаў паўнапраўным членам ЕВС, і 15 кастрычніка Азербайджан атрымаў права ўдзельнічаць у "Еўрабачанні 2008" ў Бялградзе.

На наступны год, Азербайджан прадстаўляў дуэт сусветна вядомага Араша і азербаджанскай спявачкі Айсэль. Іх песня "Always" стала трэцяй, што з'яўлялася лепшым вынікам краіны да 2011 года.

Сваёй першай перамогі Азербайджан дамогся ў 2011 годзе, калі краіну прадстаўляў дуэт Ell & Nikki. Набраўшы 122 бала, краіна заняла 2 месца ў паўфінале, а 14 мая 2011, набраўшы 221 бал, Азербайджан выйграў конкурс песні "Еўрабачанне 2011".

Згодна з правіламі ЕВС, краіна-пераможца папярэдняга конкурса прымае ў сябе наступны. "Еўрабачанне 2012" адбылося 22, 24 і 26 мая 2012 ў сталіцы Азербайджана - Баку на пляцоўцы спецыяльна пабудаванага для "Еўрабачання" комплекса Baku Crystal Hall. Сам Азербайджан, які прадстаўляла Сабіна Бабева, заняў 4 месца.

Remove ads

Удзельнікі

Thumb
Эльнур і Самір выконваюць «Day after day» у 2008 годзе у Бялградзе
Больш інфармацыі Год, Прадстаўнік ...
Remove ads

Гісторыя галасавання

Thumb
Араш і Айсэль выконваюць "Always" на "Еўрабачанні 2009" ў Маскве

Азербайджан даў балы:

Больш інфармацыі Месца, Краіна ...

Азербайджан атрымаў найбольшыя балы ад:

Больш інфармацыі Месца, Краіна ...
Remove ads

Правядзенне

Больш інфармацыі Год, Месца ...

Каментатары

Thumb
Ell & Nikki пасля перамогі ў 2011 у Дзюсельдорфе
Больш інфармацыі Год, Каментатар ...

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Флорас, Стэла. Azerbaijan: Elnur, Samir & Ruslana in Istanbul. ”ESCToday.com (7 мая 2008). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  2. Мантэбела, Эдвард. Malta: Azerbaijani TV host is a jury member. ”ESCToday.com (8 лютага 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  3. Шахт, Андрэас. The 2011 Eurovision Song Contest Grand Final!. ”Eurovision.tv (14 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  4. Роксбург, Гордан. Running order for the voting tonight. ”Eurovision.tv (26 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads