Алашань (пустыня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алаша́нь[1] — пустыня ў Цэнтральнай Азіі, у Кітаі, на паўночны ўсход ад гор Наньшань.
Плошча пустыні складае 170 тыс. км². Хвалістая раўніна (вышынёй 800—1660 м). Чаргуюцца групы невялікіх скалістых кражаў, драбнасопачніка і плоскіх выцягнутых паніжэнняў, занятых масівамі рухомых пяскоў, барханамі, салёнымі азёрамі, саланчакамі і такырамі .
Цэнтральная частка складзена з дакембрыйскіх парод, перакрытых плашчом чацвярцічных пяскоў; на ўзвышшах у паўднёвай і паўночнай частках выходзяць на паверхню палеазойскія і мезазойскія адклады. Радовішчы вугалю, нафты, соляў. Клімат рэзка кантынентальны.
Насельніцтва рэдкае. Качавая жывёлагадоўля.
Remove ads
Гідраграфія
Рачная сетка прадстаўлена часовымі вадацёкамі, рэчышчы якіх напаўняюцца вадой толькі летам у перыяд мусонных дажджоў ці ліўневых ападкаў. Найбольшыя рэкі Жашуй і Шуйхэ. Азёры Саго-Нур і Шара-Бурду.
Флора і фаўна
Асноўныя ландшафты: гобі — драбнасопачнік і астраўныя хрыбты, раскіданыя на раўніне з шчэбеневымі глебамі і рэдкай хмызняковай расліннасцю (парналіснік , эфедра і інш.); масівы барханных пяскоў з беднай стэпавай расліннасцю (карагана, салянкі, палын і інш.); цайдамы — паніжэнні з блізкімі грунтавымі прэснымі водамі і травяністай расліннасцю (рагоз, трыснёг, чарот, пажарніца); саланчакі з галафільнай флорай (паташнікі, семітранкі, салянкі); саксаульнікі з чорнага саксаулу з семітранкамі ў ніжнім ярусе. Жывёльны свет: сайгакі , пустынны заяц, суслікі, пясчанкі, тушканчыкі, паўзуны (чарапахі, яшчаркі, змеі), трапляюцца дзікія аслы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads