Крупіца
аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крупі́ца[1] (трансліт.: Krupica, руск.: Крупица) — аграгарадок у Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Размешчана за 27 км на поўдзень ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы[2].
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя

Землі вядомыя прынамсі з пачатку XVIII стагоддзя, маёнтак уласнасці Халецкіх у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Ганна (Анна) Халецкая ў шлюбе з Альбрэхтам Радзівілам перадала яму гэтыя землі як пасаг, апошні заклаў побач новы маёнтак, названы ў гонар жонкі Анопаль. Анопаль стаў цэнтрам уладанняў, да якіх адносілася Крупіца.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Па Альбрэхце маёнткам і вёскай валодаў яго сын Дамінік Радзівіл. Пасля Дамініка Радзівіла маёнткам валодаў яго сын Аляксандр Радзівіл .
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім на 1892 год вучыліся 83 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі.
Краязнавец Аляксандр Ельскі ў другой палове XIX стагоддзя згадваў пра крыніцу, якой мясцовыя людзі прыпісвалі цудадзейныя ўласцівасці лячэння вачэй[3].
У 1888 годзе сярод землеўладальнікаў у вёсцы Крупіца былі: селянін каталік Алаізій Антонаў Вайцяхоўскі[заўв 1] (6 дзесяцін зямлі), селянін каталік Лаўрэнцій Іванаў Вайцяхоўскі (15 1⁄3 дзесяціны), праваслаўны селянін Карп Фёдараў Грыб (15 1⁄3 дзесяціны), праваслаўны селянін Карл Іосіфаў Лянкевіч (3⁄8 дзесяціны), праваслаўны селянін Іосіф Іванаў Ламак (15 1⁄3 дзесяціны), праваслаўны селянін Нікіфар Мікалаеў Пінчук (¼ дзесяціны)[4].
Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы былі кузня, хлебазапасны магазін, царква на могілках (Пяцеўшчына), народнае вучылішча.
Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1924 годзе была пачатковая школа, вучылася 80 вучняў.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1930-я гады праведзена прымусовая[5] калектывізацыя, створаны калгас «Новы Быт»[6].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1972—1982 гадах праект планіроўкі і забудовы Крупіцы распрацоўваўся архітэктарам Русланам Белагорцавым[7].
Remove ads
Насельніцтва
- 1815 год — 21 двор, 187 жыхароў
- 1858 год — 158 душ мужчынскага полу
- 1897 год — 66 двароў, 343 жыхары
- 1908 год — 53 двары, 611 жыхароў[8]
- 1917 год — 66 двароў, 388 жыхароў (з іх 385 беларусаў і 3 яўрэі)[9]
- 1941 год — 90 двароў, 337 жыхароў
- 1998 год — 332 двары, 897 жыхароў, 322[2]
- 1999 год — 973 жыхары
- 2009 год — 1029 жыхароў
- 2019 год — 1215 жыхароў
Славутасці
- Свята-Успенская царква (1998)
- Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну
- Мемарыяльны камень каля ўрачэбнай амбулаторыі ў гонар Фёдара Пастарнацкага
Заўвагі
- Алаізій Вайцяхоўскі (1824/1825— 22 красавіка 1887), пахаваны на могілках у Анопалі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads