Зацітава Слабада

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заці́тава Слабада́[1] (трансліт.: Zacitava Slabada, руск.: Затитова Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 7 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 58 км ад Мінска, каля шашы Мінск — Бабруйск[2], пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Першае ўпамінанне ў 1623 годзе. У 1779 годзе ў вёсцы было 28 двароў[3]. У канцы XVIII стагоддзя вёска Слабада ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя адносілася да маёнтка Пухавічы ўласнасці Ваньковічаў[5].

Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі прыпісная царква, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе была школа 1-й ступені, працавала 2 настаўнікі, было каля 70 вучняў. У 1924—1925 гадах цэнтр Слабадскога сельсавета. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузні і ваўначоска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У канцы 1950-х гадоў у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына»[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1870 год — 103 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 70 двароў, 369 жыхароў
  • 1908 год — 87 двароў, 529 жыхароў
  • 1917 год — 104 двары, 531 жыхар
  • 1960 год — 549 жыхароў
  • 1971 год — 170 двароў, 511 жыхароў
  • 1997 год — 183 двары, 519 жыхароў[2]
  • 2002 год — 179 двароў, 517 жыхароў
  • 2009 год — 414 жыхароў
  • 2019 год — 390 жыхароў[7]

Інфраструктура

Эканоміка і медыцына

Ёсць аддзяленне сувязі, механічныя майстэрні, крамы, ветэрынарны пункт.

Культура і адукацыя

Пачатковая школа, бібліятэка, дом культуры.

Вядомыя асобы

Памятныя мясціны

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў[2]
  • Магіла ахвяр нацызму[2]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads