Алехандра Хадароўскі

чылійска-французскі рэжысёр, псіхатэрапеўт, кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Алехандра Хадароўскі
Remove ads

Алехандра Хадароўскі (ісп.: Alejandro Jodorowsky Prullansky; нар. 17 лютага 1929(1929-02-17)[1][2][…], Такапілья[d], вобласць Антафагаста[d][3] ці Ікіке[4]) — рэжысёр, прадзюсар, кампазітар, драматург, акцёр, пісьменнік і аўтар коміксаў. Найбольш вядомы сваімі сюррэалістычнымі фільмамі «Крот» (1970) і «Святая гара» (1973), а таксама трылерам «Святая кроў» (1989).

Хуткія факты Алехандра Хадароўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 лютага 1929 года ў г. Такапілья (Чылі) ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Адэсы[7].

У 1952 годзе пераехаў у Парыж, дзе працаваў у тэатры Марселя Марсо, супрацоўнічаў з адным з заснавальнікаў сюррэалізму Андрэ Брэтонам. Захапляўся левымі ідэямі.

Мае грамадзянства Чылі і Францыі. Быў двойчы жанаты, мае пяцёра дзяцей.

Творчасць

Ягоны першы фільм «Гальштук» быў кароткаметражным, па п’есе Томаса Мана[8].

Першы ягоны поўнаметражны фільм «Фандо і Ліз» на фестывалі ў Акапулька справакаў беспарадкі, рэжысёру давялося ратавацца ўцёкамі ад раз’юшаных гледачоў[9].

Сусветную славу яму прынёс фільм «Крот», у ім ён зняўся ў галоўнай ролі і быў аўтарам музыкі[8]. Гэтая стужка аказала ўплыў на творчасць рэжысёра Дэвіда Лінча, Нікаласа Віндынга Рэфна і Сэмюэля Фулера, акцёраў Пітэра Фонда і Дэніса Хопера, рок-музыкаў Боба Дылана, Джорджа Харысана, Роджэра Уотэрса і Мэрыліна Мэнсана[8].

У 1975 годзе пачаў рыхтаваць экранізацыю фантастычнага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна». Зняцца ў праекце павінны былі Орсан Уэлс, Глорыя Свонсан, Ален Дэлон, Дэвід Кэрадайн, Мік Джагер, Уда Кір, Аманда Лір. На роль Імператара быў запрошаны Сальвадор Далі. Мастацкім афармленнем займаліся Жан Жыро, дэкарацыямі — Ханс Рудольф Гігер, а музыкай — Pink Floyd[8]. Аднак праз пэўны час прадзюсары адмовіліся ад праекта. Лічыцца, што падрыхтаваныя малюнкі і раскадроўка паўплывалі на фільмы «Тэрмінатар», «Флэш Гордан», «Індяна Джонс», «Кантакт», «Праметей», «Чужы» і «Зорныя войны»[9]. Пра гісторыю нязнятага праекта ў 2013 годзе выйшаў дакументальны фільм Фрэнка Павіча «„Дзюна“ Хадароўскага»[8].

Remove ads

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads